23 красавiка 2024, aўторак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як кіроўцы, і не толькі ў Менску, улады пракліналі: «Транжыры!»

26
Як кіроўцы, і не толькі ў Менску, улады пракліналі: «Транжыры!»
ФОТА: GAZETABY.COM

Напярэдадні вечарам частка сталіцы засела ў заторах праз рэпетыцыю параду.

Ні праліўны дождж, ні фінансавыя цяжкасці беларускім уладам не перашкода. Як распарадзіўся Лукашэнка, 3 ліпеня Менск чакае «ўражлівы» парад, і ў суботу ў другой палове дня вайскоўцы і спадарожныя ўстановы, тыпу ДАІ, займаліся яго рэпетыцыяй, піша «Салідарнасць».

Традыцыйна папярэдні прагон стаўся коркамі на дарогах, асабліва дасталася тым, хто апынуўся ў раёне Уручча, а таксама рухаўся з горада ў бок аэрапорта і наадварот. Асобную крытыку спарадзіла гісторыя з танкам, які не «ўпісаўся» ў паласу, і знёс ліхтарны слуп.

Адзначым, што ўслед за калонай тэхнікі рухалася вялікая калона аўтарамонтнікаў – выпраўляць наступствы на асфальце.

Як адрэагавалі сацыяльныя сеткі і форумы:

Барыс Гарэцкі, Facebook: «Салдафоны які год ператвараюць Менск у палігон. Але дзе гарантыя, што на месцы збітага слупа заўтра не будзе маці з дзецьмі, сямейная пара, любы чалавек...»

Anton Kashlikov, Facebook: «Добра хоць не забілі нікога».

Удзельнікі адкрытай дыскусійнай пляцоўкі talks.by:

«Удзень, пры выдатнай бачнасці. На прамым кавалку шырокай асфальтаванай дарогі. Падрыхтаваны (у тэорыі) экіпаж. Знёс дрэва і слуп. Вось такая ў нас армія».

«Калі вы ўжо сваімі паказушнымі парадамі перастанеце грошы падаткаплацельшчыкаў транжырыць? Дрэва шкада».

«А калі б на трыбуну? Падчас параду...»

«Сапсаванага асфальту мала... Давайце яшчэ і камунальную гаспадарку псаваць. Дай Бог, каб самалёты не патрапілі міма!».

«Не падабаецца мне ваенная тэхніка ў маім горадзе».

«Сорамна глядзець на ўсё гэта, калі ўзровень жыцця насельніцтва імкліва падае».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках