24 красавiка 2024, Серада, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысячаў немцаў, галандцаў і бэльгійцаў разам пратэстуюць супраць дзвюх АЭС

5
Дзясяткі тысячаў немцаў, галандцаў і бэльгійцаў разам пратэстуюць супраць дзвюх АЭС
Фото: dpa.de

50 тысячаў чалавек у трох краінах сталі ў 90-кіламетровы ланцуг на знак пратэсту супраць эксплуатацыі бэльгійскіх атамных рэактараў.

Праціўнікі атамнай энэргетыкі з Нямеччыны, Нідэрландаў і Бэльгіі выбудавалі жывы ланцуг на знак пратэсту супраць працы бэльгійскіх АЭС «Тыянж» і «Дуў». У нядзелю, 25 чэрвеня, удзельнікі міжнароднай дэманстрацыі патрабавалі неадкладнага адключэння атамных рэактараў «Тыянж-2» і «Дуў-3», у якіх выяўлена мноства мікратрэшчынаў, піша «Нямецкая хваля».

Паводле звестак арганізатараў акцыі, у ёй удзельнічала блізу 50 тысячаў чалавек. Яны сталі ў 90-кіламетровы ланцуг ад АЭС «Тыянж» у бэльгійскім горадзе Юі праз Маастрыхт у Нідэрландах да памежнага Ахена ў Нямеччыне.

За два тыдні да акцыі стала вядома, што ў корпусе рэактара «Тыянж-2» падчас ультрагукавога даследавання было выяўлена 70 новых расколінаў. Міністр бяспекі і ўнутраных справаў Бэльгіі Ян Ямбон сцвярджае, што бяспецы АЭС нічога не пагражае.

Паводле звестак бэльгійскага інфармагенцтва Belga, пры ажыццяўленні аналагічнай інспекцыі ў 2015 годзе былі выяўленыя, у агульнай колькасці, «каля 3149 прыкметаў», якія маглі сведчыць пра пашкоджанні ў корпусе рэактара «Тыянж-2».

Ахен судзіцца з Бэльгіяй праз АЭС

У 2016 годзе нямецкія парламентарыі раскрытыкавалі пастанову Бэльгіі пакінуць у эксплуатацыі атамныя электрастанцыі «Тыянж» і «Дуў» і бясплатна выдаваць усім жыхарам таблеткі з ёдам. За адключэнне гэтых АЭС выступае шэраг палітыкаў, грамадскіх арганізацый і камунаў. Гарадскія ўлады Ахена пры падтрымцы прыкладна ста памежных камунаў падалі пазовы ў бэльгійскія суды ў сувязі з прадаўжэннем эксплуатацыі рэактара «Тыянж-2».

Бэльгійская АЭС «Тыянж» размешчаная непадалёк ад Льежа і прыкладна за 70 кіламетраў ад Ахена, а «Дуў» – паблізу Антвэрпэна і прыкладна за 150 кіламетраў ад нямецкай мяжы. Нямецкія эксперты мяркуюць, што іх эксплуатацыя небяспечная.

Бэльгія плануе цалкам адмовіцца ад выкарыстання атамнай энэргіі да 2025 года. Першапачаткова меркавалася, што рэактары «Тыянж-1», а таксама «Дуў-1» і «Дуў-2» будуць адключаныя да 2015 года, аднак бэльгійскія ўлады прадоўжылі тэрмін іх эксплуатацыі на 10 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках