24 красавiка 2024, Серада, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Бык і сабака перапынілі футбольны матч

1
Відэахіт: Бык і сабака перапынілі футбольны матч

Адагнаць жывёлаў доўга не атрымлівалася, давялося дазволіць папасвіцца на полі.

Таварыскі матч паміж кіпрскім АЕЛом і балгарскім Боцевам перапынілі выбеглыя на поле бык і сабака. Матч давялося перапыніць пасля таго, як жывёлы раптам выйшлі папасвіцца на поле, верагодна, пастанавіўшы ацаніць смакавыя якасці футбольнага газону, піша tjournal.ru.

Бык спакойна перасек поле, пасля чаго беспаспяхова пачаў спрабаваць падлезці пад ахоўную сетку, якая агароджвае стадыён. Аднак на гэтым візіт жывёлаў не скончыўся. Услед за быком на поле ўскочыў сабака і з цікавасцю стаў назіраць за дзеяннямі рагатага. Неўзабаве да стадыёна падышоў цэлы статак, і на поле ледзь не пранік яшчэ адзін бык, але гульцы сталі кідаць у яго бутэлькамі, а суддзя накіраваўся да пастуха.

Пазней чатырохногіх заўзятараў змаглі выгнаць з поля і матч быў прадоўжаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках