20 красавiка 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбайны «Палессе» патрапілі ў польскую кампутарную гульню

2
Камбайны «Палессе» патрапілі ў польскую кампутарную гульню

Тэхніка «Гомсельмаша» будзе прэзентаваная ў кампутарнай гульні-сімулятары «Pure Farming 2018».

Польскія распрацоўшчыкі Techland дадалі ў гульню збожжаўборачныя камбайны «Палессе» GS575 і GS16, кормаўборачны камбайн «Палессе» FS8060 і іншую тэхніку. У сімулятары кожны гулец зможа стаць уладальнікам фермы ў ЗША, Калумбіі, Італіі ці Японіі, араць палі і прыбіраць ураджай розных культур.

У новай версіі «Pure Farming» камбайны «Палессе» будуць прадэманстраваныя ўпершыню. Выпуск гульні запланаваны на пачатак 2018 года, паведамляе часопіс «Беларуская сельская гаспадарка».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках