25 красавiка 2024, Чацвер, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін атрымаў трывожны званочак

9
Пуцін атрымаў трывожны званочак
УЛАДЗІМІР ПУЦІН
ФОТА: GETTY IMAGES

Патайная іголка нязменнага «крамлёўскага Кашчэя» ўжо выцягнутая і можа зламацца.

Паводле інструкцыі аб знішчэнні нязменнага і нібыта бяссмертнага Кашчэя Уладзіміравіча вядома, што перш трэба знайсці дуб, піша ўкраінскі блогер Anti-colorados.

З гэтай справай праблем няма, бо дубы самі прыйшлі на нашу зямлю. Калі хто памятае, у «саўку» была прымаўка: «чым больш у войску дубоў, тым мацнейшая наша абарона». Дык вось, дубы проста тысячамі да нас прыперліся ці то ў адпачынак, ці то з прычыны геаграфічнай тупасці заблудзіліся, але наша справа пілаваць іх і адпраўляць назад грузам 200. З гэтым ужо яснасць поўная. Потым, згодна з той жа інструкцыяй, трэба знайсці куфар, у якім сядзіць заяц. Што тычыцца залацістага куфэрка, то ўжо вядома, што Пуцін перабудоўвае ў Крыме домік «прафесара», хоць і іншыя куфэркі ідэнтыфікаваныя, напрыклад - у Геленджыку.

Кожны з гэтых пуцінскіх куфэркаў каштуе больш чым мільярд даляраў, так што паводле апісання - падыходзіць. Вось з зайцам, напэўна, выйшла недарэчнасць. Наколькі вядома, у Пуціна былі стэрхі і сука Коні, магчыма, яна і выконвала ролю зайца, але змучаная сваім гаспадаром, яна паспяхова выпруцілася. Ужо пасля гэтага, на сцэне павінна была з'явіцца качка, і яна таксама з'явілася. Вечна сонны Дзімон ужо да скону будзе асацыявацца з качачкай. А раз так, то справа амаль ля фінішу. Засталіся яйка і іголка. Мы пакінем чытачу развагі пра яйкі, і пяройдзем да іголкі.

Зразумела, што нацыянальны лідар атрымваў чвэрць трыльёна даляраў асабістага халасцяцкага запасу не з адной крыніцы. Тут і нафта, і распілаваныя на будоўлях і вытворчасцях бюджэты, і іншыя, не менш арыгінальныя камбінацыі, якімі ён пераплюнуў усіх вядомых і невядомых махляроў, уключаючы Эндзі Такера і Астапа Бэндэра. Калісьці прыклад Пуціна будзе прыводзіцца ў падручніках па гісторыі крымінальнага свету, як фенаменальна ўдачлівага раскрадальніка бюджэту. Але самая паказальная ягоная асабістая вотчына - Газпром. Проста таму, што газ транспартуецца, у асноўным, па трубах, ён стаў асаблівым таварам, не зусім падобным нават на нафту. Галоўнае дацягнуць трубу да кішэні спажыўца, а там ужо можна ўжыць сто спосабаў для адносна чыстага ўтойвання прыбытку.

Карацей кажучы, менавіта Газпром з'яўляецца паказчыкам дабрабыту ці наадварот, самога Пуціна. Бо, перафразуючы ранейшыя партыйныя лозунгі: «Мы гаворым Газпром, маем на ўвазе - Пуцін. Мы гаворым Пуцін, маем на ўвазе – Газпром». Там, дзе Газпрому трэба было пракласці ці прыхапіць трубу, абавязкова ўзнікалі войны ці нешта блізкае да іх, і ўжо абавязкова войны ўзнікалі там, дзе магла прайсці труба канкурэнта. Пуцін паталагічна не пераносіць канкурэнцыі і гэтак жа не любіць разлучацца з асабістымі грашыма. Таму статкі ягоных вайскоўцаў, якім яшчэ плацяць заробак, згаджаюцца на павольнае, але ўпэўненае ператварэнне ў чарназём.

Але відавочна, што іголку з яйка вечна соннай качкі ўсё ж дасталі і цяпер яна блізкая да таго, каб зламацца. Справа, вядома ў тым, што кошт газу ўпаў амаль утрая, але не толькі ў гэтым. Па збегу абставін, гіганцкая кампанія, якая прадае неймаверную колькасць газу, прымудрылася ўлезці ў гіганцкія ж пазыкі. Гэта адбылося таму, што мудрае кіраўніцтва краіны і самой кампаніі меркавала няўхільны рост кошту газу і непахісныя пазіцыі на рынках збыту. Пад такую тэорыю смела браліся мільярды даляраў і гэтак жа смела пілаваліся згаданым вышэй Пуціным і ягонымі змоўшчыкамі. Меркавалася, што пры росце коштаў крэдыты можна аддаць без праблем. Але кошты ўпалі, а пазыкі - засталіся. Для таго, каб натуральна не вылецець у трубу, трэба прадаваць больш газу нізкімі коштамі. Гэта прыводзіць да імклівага спусташэння запасаў разведаных і асвоеных радовішчаў. Усе перспектывы росту апынуліся на шэльфе паўночных мораў, як добра вядомае Штокманаўскае радовішча, пра якое так звонка распавядалі гэтыя дзеячы і пра якое цяпер усе дружна замоўклі.

Ніхто ў здаровым розуме туды ўжо не палезе не толькі з прычыны высокага сабекошту, а яшчэ таму, што прадаваць яго ўжо не будзе куды. Сланец, які так доўга аплёўвала Масква, выжыў і пайшоў у свет трыумфальным шэсцем. Амерыканскі рынак збыту газу ўжо закрыўся і адтуль пачынаецца экспансія СПГ, а амерыканцы ўмеюць і любяць гандляваць у канкурэнтным асяроддзі. Калі яны ўжо ўзяліся адціснуць долю рынку за кошт бесталковых недалэнгаў, яны гэта зробяць абавязкова.

І вось тыя перспектывы, якія грэлі душу Пуціну і ягонай кампаніі, сталі растварацца як дым. Еўропа не сёння - заўтра, пачне скарачаць закупкі расейскага газу. Сёння Польшча паказала, як прыкладна гэта будзе. Яна адмовілася прымаць газпромаўскі газ з прычыны яго нізкага якасці. Гэта - трывожны званочак, які паказвае далікатнасць еўрапейскіх пазіцый Газпрома, а асабліва яго пражэктаў з пракладкай новых труб. А калі дадаць да гэтага тое, што Літва, Малдова і Украіна ўжо перасталі купляць газ у Расеі, то перспектывы вымалёўваюцца сумныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках