23 красавiка 2024, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Яхно: Палітычная эпоха Пуціна ўжо скончылася

3
Алеся Яхно: Палітычная эпоха Пуціна ўжо скончылася
Алеся Яхно-Бялкоўская

Крамлёўскаму «рарытэту» пара адправіцца ў кампанію Ельцына і Гарбачова.

Вядомая ўкраінская блогерка і палітолаг Алеся Яхно-Бялкоўская напісала ў «Фэйсбуку» аб тым, што ўвесь цывілізаваны свет ужо чацвёрты год назірае вялікі расейскі разрыў паміж аб'ектыўным і суб'ектыўным.

Фізічна ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ёсць шмат сіл, але яго палітычная эпоха ўжо скончылася, як да таго заканчваліся эпохі Ельцына і Гарбачова.

Са слоў палітолага, новыя выклікі патрабуюць новых задач у сучаснай эканоміцы, інстытутаў улады і грамадства. Новыя задачы патрабуюць новых лідараў, такіх, як прэм'ер Канады Джасцін Труда, як прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Пры сустрэчы Пуціна з Макронам стала відавочна, што разрыў паміж гэтымі лідарамі каласальны, гэта два зусім розныя чалавекі, якія жывуць у розных эпохах і светах. Макрон - у новым, сучасным свеце, а Пуцін - у мінулым, савецкім.

Як адзначае Алеся Яхно-Бялкоўская, Пуцін выбраў паварот на Крым і Данбас - гэта дарога Расеі не ў той бок. «Гэты паварот толькі аддаляе РФ ад задач, актуальных для дзяржавы ў 21 стагоддзі. Называць курс на ізаляцыянізм «перспектыўным» - гэта ўсё роўна, што казаць, што двойчы два - гэта пяць», - рэзюмавала палітолаг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках