20 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грабеншчыкоў адзначыць 45-годдзе «Акварыума» ў Менску

Барыс Грабеншчыкоў адзначыць 45-годдзе «Акварыума» ў Менску

Легендарнаму гурту гэтым летам спаўняецца 45 гадоў.

Музыкі запрашаюць беларусаў адзначыць падзею юбілейным канцэртам у Prime Hall 30 ліпеня, паведамляе tut.by.

Сорак пяць гадоў таму ў ліпені 1972 года студэнт-матэматык Барыс Грабеншчыкоў і студэнт-медык Анатоль Гуніцкі прыдумалі «Акварыум». Абодвум хацелася жыць у свеце, зусім не падобным на навакольны іх: хацелася колеру, свабоды, каб патрапіць у выдатны свет, які адкрываецца кожнаму пасля праслухоўвання песень The Beatles.

Да першага публічнага выступу перад нешматлікай студэнцка-піянерскай аўдыторыяй заставалася яшчэ 8 месяцаў, да першага выступу на фестывалі «самадзейных ансамбляў» - амаль 4 гады, а да першага паказу «Акварыума» ў савецкай тэлевізіі пад выглядам «музычных парадыстаў» - амаль дзесяць гадоў. Менавіта летам 1972 году Барыс Грабеншчыкоў напісаў сваю першую песню на расейскай мове.

Грабеншчыкоў спявае па-расейску 45 гадоў. Разам з гуртам «Акварыум» музыка запісаў дзясятак самвыдатаўскіх альбомаў і яшчэ паўтара дзясятка афіцыйных, калі слова «рок» перастала быць забароненым.

Менавіта Грабеншчыкоў першым з расейцаў змог адаптаваць эстэтыку сучаснай заходняй музычнай культуры да асаблівасцяў сваёй роднай мовы, і ён працягвае займацца менавіта гэтым - паказваць як можна быць расейцам і спяваць не толькі пецярбургскія рамансы, але і Ямайскі рэгі, амерыканскі фолк і ірландскія балады.

Грабеншчыкоў не толькі знакаміты спявак і музыкант. Ён яшчэ і перакладчык, пісьменнік, мастак, радыёвядоўца. Разнастайнасць яго інтарэсаў і глыбіня ведаў спрыяла ператварэнню Грабеншчыкова ў сапраўднага культавага персанажа. Кожны яго канцэрт - амаль магічны рытуал, пасля якога, на сведчанні тых, якія ўдзельнічаюць у ім, у сэрцы застаецца адчуванне свята.

Кошт квіткоў ад 90 руб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках