18 красавiка 2024, Чацвер, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні вязень Салаўкоў абвешчаны блажэнным

1
У Вільні вязень Салаўкоў абвешчаны блажэнным
ТЭАФІЛЮС МАТУЛЕНІС

Вязня сталінскага рэжыму біскупа Тэафілюса Матуленіса кананізавалі.

Вязень Лефортава, Салаўкоў, Уладзімірскага цэнтрала, таемна пасвечаны біскуп Тэафілюс Матуленіс абвешчаны блажэнным у Вільні, піша delfi.lt.

У 1994 годзе бюст арцыбіскупа Матулeніса быў усталяваны ў Кафедральным саборы Вільні. Працэс кананізацыі літоўскага біскупа, які служыў у Расеі, быў адкрыты яшчэ ў 1990 годзе.

Ён доўжыўся 16 гадоў і ўвянчаўся подпісам Папы Рымскага Францыска пад дэкрэтам аб ягоным пакутніцтве. У Літве мясцовы епіскапат прыняў пастанову правесці імшу кананізацыі не ў Кайшадорскай епархіі, дзе знаходзяцца мошчы пакутніка, а ў Вільні, каб у ёй змаглі ўдзельнічаць больш паломнікаў.

Матуленіс памёр 20 жніўня 1962 года ў Шадуве, знаходзячыся фактычна пад хатнім арыштам, у ізаляцыі ад паствы. 18 снежня 1946 года ён быў арыштаваны, абвінавачаны ў тым, што заклікаў духавенства да барацьбы супраць савецкай улады, хаваў ад арыштаў святароў, якія ўдзельнічалі ў такой барацьбе.

27 верасня 1947 года прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі. Адбываў тэрмін зняволення ў Сіблаге, затым ва Уладзіміры. Толькі 5 траўня 1956 года ён атрымаў магчымасць вярнуцца ў Літву, але яму забаранілі кіраваць епархіяй і прымусілі жыць у ізаляцыі ў Шадуве. Папа Ян XXIII незадоўга да смерці біскупа Матуленіса ўзвёў яго ў годнасць арцыбіскупа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках