19 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік Вусік нанясе ўдар у адказ ужо заўтра

14
Падпалкоўнік Вусік нанясе ўдар у адказ ужо заўтра
ІГАР ВУСІК
ФОТА: «Радыё Свабода»

Суд у Менску разгледзіць пазоў міліцыянта-бунтара з Крычава ў аўторак.

У аўторак, 27 чэрвеня, а 14-10 у судзе Цэнтральнага раёна горада Менска пачнецца разгляд іскавай заявы былога начальніка ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўніка Ігара Вусіка аб скасаванні накладзенага на яго дысцыплінарнага спагнання і аднаўлення на працы ў органах МУС.

Інфармацыю аб маючым адбыцца судовым пасяджэнні ў Менску «Магілёўскаму рэгіёну» паведамілі сябры сям'і Ігара Вусіка.

На хатні адрас Вусіка ў Крычаве прыйшла позва за подпісам суддзі Длужнеўскага Аляксандра. У ёй паведамляецца пра тое, што 27-га чэрвеня адбудзецца паседжанне ў судзе Цэнтральнага раёна Менска па адрасе вул. Кірава, д. 21 «па справе аб скасаванні дысцыплінарнага спагнання і аднаўленні на працы».

Са слоў сваякоў Вусіка, яны спрабавалі ўдакладніць праз тэлефон у канцылярыі суду Цэнтральнага раёна, якія менавіта пытанні будуць разглядацца падчас гэтага паседжання, аднак работнікі канцылярыі не змаглі даць неабходную інфармацыю.

Сам былы падпалкоўнік міліцыі зараз знаходзіцца на заробках у Расеі, аднак ужо сёння ён павінен вярнуцца ў Крычаў. Ігар Вусік хоча асабіста прысутнічаць у судзе, каб распавесці аб дапушчаных пры яго звальненні з працы парушэннях.

Нагадаем, што падпалкоўнік Ігар Вусік быў звольнены з органаў унутраных спраў пасля напісання групай міліцыянтаў з узначаленага ім аддзела ААПП Крычаўскага РАУС звароту аб грубых парушэннях у Крычаўскім РАУС на імя міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча. Акрамя Вусіка, з органаў МУС з розных нагодаў былі таксама звольненыя маёр міліцыі Юры Дзюбанаў і лейтэнант Андрэй Шашкоў.

Пасля беспаспяховых спробаў дамагчыся справядлівасці ў органах пракуратуры, 5 чэрвеня Ігар Вусік звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска з пазовам аб неабходнасці скасаваць загад МУС аб ягоным звальненні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках