25 красавiка 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія блогеры змагаюцца з дэкрэтам аб «дармаедах» пры дапамозе ААН

8
Гомельскія блогеры змагаюцца з дэкрэтам аб «дармаедах» пры дапамозе ААН
Макса Філіповіч
ФОТА: "Радыё Свабода"

Максім Філіповіч і Віктар Рубцоў звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН правоў чалавека.

На міжнародным узроўні гомельскія блогеры Максім Філіповіч і Віктар Рубцоў заявілі аб адмове ў разглядзе скаргаў на дэкрэт аб «дармаедах» і парушэнні беларускімі ўладамі іх права на справядлівае судовае разбіральніцтва, гарантаванае кожнаму як Канстытуцыяй, так і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе gomelspring.org.

Нагадаем, у пачатку года блогеры атрымалі паведамленні ад падаткавікоў на выплату «дармаедскага» збору. Спроба прайсці шлях першага гомельскага «дармаеда» поспехам не ўвянчалася, пасля рэзананснай справы Аляксандра Сямёнава суды перасталі прымаць да разгляду «дармаедскія» скаргі.

У сакавіку суддзі Цэнтральнага і Савецкага раёнаў Гомеля Андрэй Цалуйка і Анатоль Капусцін адмовіліся распачынаць справу Віктара Рубцова і Максіма Філіповіча аб прызнанні іх удзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і аб не канстытуцыйнасці дэкрэта Лукашэнкі. Судовая калегія абласнога суда пацвердзіла высновы судоў першай інстанцыі - судовай абароны ад дармаедскага дэкрэта ў краіне не будзе.

Гісторыя «дармаеда» Максіма Філіповіча з'яўляецца яркім сведчаннем стаўлення ўлады да простых грамадзянаў. Спачатку з ім не працягнулі працоўны кантракт на ААТ «Сейсматэхніка», дзе ён працаваў простым кіроўцам, а потым прад'явілі яшчэ і патрабаванне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі дзяржаве.

«Ужыванне на практыцы дэкрэта №3 у маім канкрэтным выпадку прывяло да адмовы ў правасуддзі і ў любы час можа прывесці да выкарыстання дзяржавай прымусовай працы. Дэкрэт не скасаваны, ён прыпынены да канца года, значыць рана ці позна пачне прымяняцца. Мяне па адным дэкрэце пазбавілі права працаваць, а па іншаму яшчэ і «данінай» спрабуюць абкласці», - здзіўляецца вядомы блогер.

37-гадовы Віктар Рубцоў працаваў мантажнікам пластыкавых вокнаў, але праз крызіс страціў працу. Дзяржава паспяшалася запісаць яго ў «дармаеды», хоць сам мужчына ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржвыдаткаў, плаціў зямельны падатак, мыты за абмен пашпарта, пасведчанне кіроўцы, натарыяльнае афармленне дома, што і меў намер даказаць у судзе.

«Беларускі ўрад не даў мне эфектыўных сродкаў прававой абароны, якія дазваляюць аспрэчыць прад'яўленае патрабаванне падатковай інспекцыі, што прывяло да парушэння майго права на справядлівае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом, замацаванага ў артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», - заявіў на міжнародным узроўні Віктар Рубцоў.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў блогерам рыхтаваць скаргі ў ААНаўскіх Камітэт мяркуе, што канстытуцыйнае права на судовую абарону не можа абмяжоўвацца часовым дэкрэтам, як гэта адбылося ў справе гомельскіх блогераў. Ён таксама падкрэслівае, што дзяржава не выканала свайго абавязання ў забеспячэнні доступу да кампетэнтнага суду, што раўнацэнна адмове ў правасуддзі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках