29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міклаш Харашці больш не будзе спецдакладчыкам ААН аб Беларусі

3
Міклаш Харашці больш не будзе спецдакладчыкам ААН аб Беларусі
Міклаш Харашці

Пасля падаўжэння мандата на год пачалася працэдура прызначэння новага спецдакладчыка.

Міклаш Харашці не будзе спецдакладчыкам ААН у правах чалавека ў Беларусі. І гэта нягледзячы на падаўжэнне мандата спецдакладчыка яшчэ на год. Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў праваабаронца з цэнтру «Вясна» Уладзімір Лабковіч.

З ягоных слоў, цяпер пачынаецца працяглая працэдура прызначэння новага спецдакладчыка:

«Трэба адзначыць тое, што, на жаль, сам Міклаш Харашці ўжо не зможа балатавацца на гэтую пасаду. Ён у межах той працэдуры, якая ёсць, усё тэрміны вычарпаў. Але добра ўжо тое, што мандат падоўжаны, гэта ягоная вялікая заслуга, як чалавека, які адказна і бескампрамісна ўжо некалькі гадоў даваў ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

Беларускія ўлады вельмі нервова ставяцца да пасады спецдакладчыка ААН і падрыхтаваным ім дакументах аб захаванні правоў чалавека ў Беларусі.

Напярэдадні чарговага галасавання ў ААН Беларусь заклікала скасаваць мандат спецдакладчыка. Гэтую ініцыятыву падтрымалі Расея, Нікарагуа, КНДР, Лаос, Таджыкістан, Кітай і шэраг іншых краін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках