24 красавiка 2024, Серада, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка правёў перамовы з Эмануэлем Макронам у Парыжы

4
Пятро Парашэнка правёў перамовы з Эмануэлем Макронам у Парыжы
Фота: Reuters

Прэзідэнт Францыі не прызнае законнай расейскую анэксію Крыму.

Пра гэта французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам. Перамовы двух лідараў прайшлі ў Парыжы, паведамляе «Радыё Свабода».

Дэталі гутаркі не выдаваліся. Адной з галоўных тэм перамоў мог стаць канфлікт на ўсходзе Украіны. Макрон выказаў намер у найбліжэйшы час правесці сустрэчу ў нармандскім фармаце. З ягоных слоў, саміт з удзелам Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна можа прайсці ў пачатку ліпеня.

Макрон вядомы сваёй жорсткай пазіцыяй у дачыненні да палітыкі Крамля. Раней ён заяўляў, што санкцыі супраць Расеі можна будзе зняць толькі пасля выканання Менскіх пагадненняў. Парашэнка адзначыў, што настроены вельмі аптымістычна пасля перамоваў з французскім прэзідэнтам.

Сустрэча Парашэнкі і Макрона адбылася напярэдадні саміту Вялікай дваццаткі, які пройдзе ў Гамбургу 7-8 ліпеня. На мінулым тыдні прэзідэнт Украіны наведаў Вашынгтон. У Белым доме тады падкрэслілі, што амерыканскія санкцыі ў дачыненні да Расеі будуць дзейнічаць датуль, пакуль Масква не выведзе ўсе свае сілы з усходу Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках