28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер Беларусі: Алкаголь - здароўю не перашкода

28
Віцэ-прэм'ер Беларусі: Алкаголь - здароўю не перашкода

У Беларусі плануецца скасаваць ліцэнзію на вытворчасць і продаж алкаголю.

На мінулым тыдні «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» атрымалі праект указа №450. У ім сярод іншага прапануецца выключыць з ліцэнзаваных тыпаў дзейнасці вытворчасць і раздробны продаж алкаголю.

Падчас супольнага паседжання «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі» 26 чэрвеня дэпутаты пацікавіліся ў першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага, ці не справакуе гэты крок наплыву кантрафактнай прадукцыі і страты для бюджэту, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў Мацюшэўскага, гэтае пытанне ўжо выклікала шмат спрэчак у «дэпутацкіх» працоўных групах.

«Пры распрацоўцы гэтага ўказа мы прытрымліваліся прынцыпу: «Усё, што не стварае пагрозу здароўю грамадзян і нацыянальнай бяспецы, не павінна ліцэнзавацца». Чаму? Таму што яно ў дастатковай ступені рэгулюецца іншымі заканадаўчымі актамі, - растлумачыў віцэ-прэм'ер. - Што да алкаголю - ёсць, напрыклад, закон «Аб гандлі», дзе дакладна рэгламентавана ўсе, звязанае з продажам алкаголю. Для бюджэту гэта не нясе ніякіх пагроз».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках