29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядоўцу прагнозу надвор'я на ТБ здзьмула ветрам у жывым эфіры

4
Вядоўцу прагнозу надвор'я на ТБ здзьмула ветрам у жывым эфіры

Барацьба вядоўцы са стыхіяй доўжылася некалькі секунд пад смех калегаў у студыі.

У эфіры ірландскага тэлеканала вядоўцу прагнозу надвор'я Дэрыка Харцігана здзьмула ветрам падчас жывога ўключэння, піша unian.net.

Калі ён распавядаў гледачам аб дажджлівым і ветраным надвор'і, парыў ветру вывернуў ягоны парасон, пасля чаго і сам вядоўца вылецеў з кадра. Калегі, якія сядзелі ў студыі, пачалі смяяцца. Барацьба вядоўцы са стыхій доўжылася некалькі секунд.

Відэаролік Харціган выклаў на сваім YouTube-канале. «Маці-прырода зноў перамагла», - гаворыцца ў ягоным подпісу да відэа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках