24 красавiка 2024, Серада, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У штаце Нью-Ёрк на Купалле патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў

2
У штаце Нью-Ёрк на Купалле патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў

У ноч з 24 на 25 чэрвеня амерыканскія беларусы адзначылі Купалле.

Падрыхтоўкай і арганізацыяй святкавання займаліся сябры Беларуска-амерыканскага задзіночання «Пагоня». Многія прыехалі на Купалле ўпершыню, а некаторыя прывезлі з сабой і маленькіх дзяцей, паведамляе «Белсат».

Перад святочнай часткай удзельнікі імпрэзы нагадалі пра тое, што ў Беларусі за кратамі застаюцца палітвязні паводле «справы патрыётаў» і сфатаграфаваліся з плакатамі «Свабоду патрыётам!».

Валянціна Якімовіч, якая брала актыўны ўдзел у арганізацыі імпрэзы, патлумачыла значэнні купальскіх сімвалаў і спеваў, каб кожны лепш зразумеў сэнс гэтага свята і гульняў вакол вогнішча.

Выбраныя прысутнымі Купала і Купалінка распалілі вогнішча і абвясцілі пачатак святкавання. Адным з найбольш захапляльных рытуалаў, безумоўна, былі скачкі праз вогнішча. Арганізатары падрыхтавалі адмысловы напой, які варыўся з травы і мёду, - крупнік.

Нашы суайчыннікі, якія сабраліся на святкаванне, упэўненыя, што дзякуючы ўшанаванню беларускіх традыцый папулярызуюцца веды пра нашу краіну і адбываецца кансалідацыя беларусаў замежжа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках