18 красавiка 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Падзенне беларускага рубля не спыніць

2
Эканаміст: Падзенне беларускага рубля не спыніць

Фінансавы аналітык пра тое, чаго чакаць у найбліжэйшы час ад гандлю валютамі.

Расейскі рубель не толькі перастаў падаць, але і злёгку ўмацаваўся. Дзякуючы гэтаму курсы даляра і еўра ў Беларусі зніжаюцца ўжо некалькі гандлёвых сесій запар, а курс расейскага рубля расце, адзначае для tut.by фінансавы аналітык Жанна Кулакова. Экспэрт прагназуе курс беларускага рубля на найбліжэйшы час.

- Напружанасць на расейскім валютным рынку сапраўды спала. Фармальна прычынай для ўмацавання рубля мог стаць рост коштаў нафты і падатковы перыяд, які як раз цяпер у самым разгары. Але фактычна прычына крыецца ў змене настрояў інвестараў: хваляванні ўлягліся, удзельнікі рынка чакаюць карэкцыі, попыт на рублі расце, - адзначае фінансавая кансультантка TeleTrade Жанна Кулакова.

Экспэрт звяртае ўвагу на рост курсу расейскага рубля.

- Як бачым, на нашым рынку рэгулятар не спяшаецца значна паніжаць курсы даляра і еўра і ў першую чаргу павышае курс расейскага рубля, набліжаючы яго да адзнакі 3,3. Падчас апошніх некалькіх сесій даляр і еўра гублялі па 0,1-0,3%, а расейскі рубель дадаваў па 0,7%. Гэта тлумачыцца тым, што для нашай эканомікі ўсё ж у прыярытэце дарагі расейскі рубель, а не танныя даляр і еўра.

Жанна Кулакова звяртае ўвагу на няўстойлівасць курсу расейскага рубля.

- Калі зыходзіць з прагнозаў Мінэканамразвіцця і заяў расейскіх чыноўнікаў, расейскаму рублю яшчэ ёсць куды падаць. Нават пры нязменных коштах нафты расейская валюта можа абрынуцца яшчэ на 5-7%, калі паўторыцца віток рэзкага адтоку капіталу з аблігацый федэральнай пазыкі. Каварнасць сітуацыі ў тым, што яна можа «здэтанаваць» у кожны момант - праз некалькі дзён, тыдняў ці месяцаў. А можа і зусім не «здэтанаваць», калі вонкавыя фактары для рубля (у асноўным гэта нафта і геапалітыка) будуць складвацца спрыяльна. Так ці інакш, рызыкі для расейскай валюты прысутнічаюць, а значыць, ёсць яны і для беларускага рубля. Гэтыя рызыкі носяць выключна вонкавы характар, і хоць неяк паўплываць на іх не ўяўляецца магчымым, - рэзюмуе экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках