24 красавiка 2024, Серада, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведкам у крымінальных справах дадуць права на адваката

5
Сведкам у крымінальных справах дадуць права на адваката

Да гэтага яны маглі прыводзіць з сабой у суд толькі законных прадстаўнікоў.

Сёння «дэпутаты» прагаласавалі за законапраект у першым чытанні. Як чакаецца, норма стане дадатковай абаронай для ўсіх удзельнікаў працэсу, піша tut.by.

На гэты прабел у заканадаўстве звярнуў увагу Канстытуцыйны суд. На думку юрыстаў, паказанні сведак служаць важнай крыніцай довадаў. У той жа час невыкананне імі норм заканадаўства, памылкі ў сведчаннях могуць для іх саміх пацягнуць крымінальную адказнасць.

- Следчыя органы, якія будуць весці справу, у прысутнасці адваката не змогуць маральна ці па-іншаму ўздзейнічаць на сведак. Такім чынам, знізіцца імавернасць, калі сведка можа даць паказанні, якія не будуць адпавядаць рэчаіснасці праз дзеянне суб'ектыўных прычын, - сказаў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, дэманструючы законапраект.

Адвакат сведкі зможа надаваць юрыдычную дапамогу, прысутнічаць на допытах, задаваць пытанні свайму кліенту падчас паседжання, знаёміцца з пратаколамі пасяджэнняў і пісаць заўвагі наконт яго зместу.

- Могуць быць такія практычныя моманты, калі падчас допыту сведку зададуць пытанне, на якое ён не будзе ведаць адказу і можа толькі папрасіць перапынак і пракансультавацца са сваім адвакатам, - растлумачыў практычныя змены Алег Сліжэўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках