28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Мы выкінем расейскія войскі з нашай тэрыторыі

6
Парашэнка: Мы выкінем расейскія войскі з нашай тэрыторыі
Пятро Парашэнка
ФОТА: EPA

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ягоная краіна ніколі не вернецца ў Расейскую імперыю.

Украіна будзе «перамагаць у рэформах» і прадоўжыць свой рух у Еўропу. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на брыфінгу ў Парыжы пасля сустрэчы з кіраўніком Францыі Эмануэлем Макронам, паведамляе карэспандэнт «Гордан».

«Мы абаронім свой суверэнітэт, нашу тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць. Мы выкінем расейскія войскі з нашай тэрыторыі, нам больш нічога не трэба. Мы ніколі больш не вернемся да цара. Лёс Украіны, шчасце Украіны, - у Еўропе. І пачалося гэта тысячу гадоў таму. Таму няхай жыве Францыя, жыве рэспубліка, і слава Украіне», - заявіў ён.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны прадаўжаецца з красавіка 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Расея анэксавала Крым і Севастопаль пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках