20 красавiка 2024, Субота, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, што абароніць тэлефон ад праслухоўвання

7
Навукоўцы распавялі, што абароніць тэлефон ад праслухоўвання

Амерыканскія спецыялісты зрабілі інавацыйнае адкрыццё.

Спецыялісты Універсітэта штата Ілінойс змаглі стварыць падобны да рэха гук, які не ў стане пачуць чалавек, але здольны ўспрыняць любы мікрафон, піша hightech.fm.

Мікрафоны створаны спецыяльна для таго, каб успрымаць гаворку чалавека, але навукоўцы спалучалі некалькі тонаў так, каб для мікрафона яны гучалі як рэха, нячутнае для чалавека, але такое, што ўспрымаецца прыладай.

«Уявіце сабе, што маеце з кім-небудзь прыватную размову, і адначасова перадаяце гэты бязгучны сігнал, які ператвараецца ў белы шум для мікрафона і перашкаджае прыладзе для падслухоўвання распазнаць дыялог», - кажа прафесар Роміт Рой Чудхуры, кіраўнік даследавання. Такім чынам ўрадавыя або вайсковыя чыны маглі б абараняць сакрэтныя перамовы ад праслухоўвання.

Таксама гэты сігнал можна выкарыстоўваць для камунікацый паміж прыладамі інтэрнэту, каб знізіць нагрузку на Bluetooth, асноўны канал сувязі для IoT.

Для стварэння гукавога сігналу на частаце 40 кГц ці крыху вышэй патрабуецца ультрагукавыя дынамікі, але ў мікрафоне нічога мяняць не спатрэбіцца, гэты гук будуць успрымаць любыя мадэлі, у тым ліку тыя, якія працуюць у мабільных прыладах, піша Phys.org.

Навукоўцы ўсведамляюць і магчымасць злоўжывання створанай імі тэхналогіі, але спадзяюцца знайсці спосаб абароны ад уласнай вынаходкі. «Нячутныя гукавыя глушыцелі могуць, напрыклад, уздзейнічаць на слыхавыя апараты, - прызнае прафесар Рой. - Ці ж рабаўнікі банкаў могуць глушыць усе тэлефоны, каб ніхто не патэлефанаваў па 911».

Шведскія карэты хуткай дапамогі будуць выдалена перарываць любыя гукі, якія слухае кіроўца, уключаючы радыё, CD-дыскі і музыку з прылад, падлучаных па Bluetooth. Замест іх ён пачуе галасавое паведамленне, якое папярэдзіць яго аб набліжэнні хуткай дапамогі. Сістэма працуе з любым цюнерам, якія падтрымліваюць стандарт RDS.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках