17 красавiка 2024, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон: Расея з'яўляецца агрэсарам на Данбасе і мы ўсе гэта ведаем

5
Макрон: Расея з'яўляецца агрэсарам на Данбасе і мы ўсе гэта ведаем
Эмануэль Макрон

ФОТА: MUSTAFA YALÇN / ANADOLU AGENCY / GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі заявіў пра незаконнасць анэксіі Крыма і ўсклаў на РФ віну за развязванне вайны.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што агрэсарам на ўсходзе Украіны выступае РФ і гэта з'яўляецца агульнавядомым фактам, паведамляе «Інтэрфакс».

«Агрэсія зыходзіць з Расеі, а таму агрэсарам з'яўляецца не Украіна. Мы таксама прызнаем, што анэксія Крыма з'яўляецца незаконнай, значыць, мы ўсе ведаем, хто развязаў вайну і хто стварыў гэтую сітуацыю, і ў якой сітуацыі мы знаходзімся», - сказаў Макрон на сумесным з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам брыфінгу ў Парыжы ў панядзелак.

Прэзідэнт Украіны, са свайго боку, заявіў, што напярэдадні ўкраінскія вайскоўцы затрымалі ў Данбасе расейскіх грамадзян, дакументы і паказанні якіх, Парашэнка прадэманстраваў Макрону. Парашэнка дадаў, што зараз Расеі будзе складаней займаць пазіцыю таго, што на Данбасе няма рэгулярных расейскіх войскаў.

Парашэнка заявіў таксама, што праекты рашэнняў «нармандскага фармату», якія могуць атрымаць назву «формула Макрона» могуць стаць планам вызвалення Данбаса.

«Нашы дамоўленасці, што мы пакладзем на паперу праекты магчымых развязанняў «нармандскага фармату», магчыма, яны будуць называцца «формула Макрона», але мы зможам прад'явіць грамадству план дасягнення міру і дэакупацыі ўсходу Украіны», - сказаў Парашэнка.

У сваю чаргу, Макрон адзначыў: «Мы чакаем выніку. Развязанне, якое я прапанаваў прэзідэнту Парашэнку, усім бакам «нармандскага фармату» і, уласна, я ўжо гэту (прапанову) зрабіў прэзідэнту Пуціну: я б хацеў, каб спачатку былі на паперы выкладзены папярэднія ўмовы, якія трэба выканаць, намаганні, якія павінны ажыццявіць бакі».

Са слоў прэзідэнта Францыі, гаворка ідзе пра адвод вайсковых сіл і зброі, допуску міжнародных назіральнікаў да ўсіх кропак і вызвалення закладнікаў.

Макрон адзначыў, што трэба адысці ад пазіцыі ўтойвання рэальнай сітуацыі, пачаць аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю.

«Нам трэба мець аб'ектыўную карціну. Калі ўсе кіраўнікі дзяржаў пагодзяцца з гэтай аб'ектыўнай карцінай, дзякуючы працы нашых сумесных каманд, мы зможам падрыхтаваць базу, на якой мы зможам сустрэцца, маючы ўсе зыходныя звесткі», - сказаў ён, дадаўшы, што ў такой сітуацыі будзе рух наперад.

Прэзідэнт Францыі ўказаў, што канфлікт на Данбасе доўжыцца доўга і трэба калектыўна прыняць пастанову, якая прывядзе да станоўчага выніку. «Я больш дэталёва і ўжо ў канчатковым выкладзе павінен дапрацаваць гэты дакумент, і мне здаецца, што канцлерка (Ангела) Мэркель - я буду абмяркоўваць з ёй гэтае пытанне - пагодзіцца з гэтым метадам», - выказаў надзею Макрон.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках