25 красавiка 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзінцаў абклалі падушным падаткам на $25

65
Жодзінцаў абклалі падушным падаткам на $25

Прадпрымальнікі, якія заплацілі новы падатак, нават змогуць патрапіць на «Дошку гонару».

У Жодзіне ўвялі новы падатак у сувязі з «добраўпарадкаваннем горада». Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў чытач.

«Лісты шчасця», якія паведамляюць аб новым паборы, пачалі прыходзіць кіраўнікам прадпрыемстваў, фірмаў і жыхарам горада, зарэгістраваным у якасці ІП.

У «паведамленнях», якія падпісалі старшыня Жодзінскага выканкаму Ю.А. Шары, старшыня мясцовага «савета дэпутатаў» Н.М. Сушко і старшыня гарадскога савета прадпрымальнікаў А.В. Будзько, пераканаўча рэкамендуецца ва ўстаноўлены тэрмін перавесці гарадскім уладам па 50 рублёў (блізу $25) з кожнага працоўнага чалавека.

Мэта пабораў - рэканструкцыя праспекта Міру ў Жодзіна. Тым, хто заплаціць «падушны чынш», абяцаюць нечуваныя даброты ад уладаў: напрыклад, могуць змясціць на «Дошку падзякі».

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках