29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўкі «ўзялі ў аблогу» вёску пад Кобрынам

14
Ваўкі «ўзялі ў аблогу» вёску пад Кобрынам

Шэрыя драпежнікі толькі за адну ноч скралі ў гаспадароў шэсць авечак.

Ваўкі ўсё часцей нападаюць на свойскую жывёлу на Берасцейшчыне. Так у гаспадарцы Алены Казінскай з вёскі Пясценькі за ноч ваўкі зарэзалі шэсць авечак. Гаспадары жывуць у двух кіламетрах ад невялікага лесу, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Авечкі заўсёды свабодна пасвіліся на лузе недалёка ад дома. Іх ніколі не заганялі на ноч у хлеў, - кажа гаспадыня. - Ваўкі хапалі іх за горла. Яны іх душылі. Знайшлі іх мёртвымі. Я сёння да мамы тэлефанавала ва Украіну, то яна таксама кажа, што ў іх там ваўкі развяліся. Тут па вёсцы і лісы ходзяць, і зайцы. Таму наконт ваўкоў таксама не здзіўляешся. Праз ноч пасля таго здарэння зноў сабакі вылі. Мабыць, ваўкі зноў прыходзілі на тое поле».

Са слоў Алены Казінскай, з паўсотні дамоў у вёсцы Пясценькі жылых засталося ўсяго 15. Нягледзячы на тое, што вёска знаходзіцца ў 17-ці кіламетрах ад Кобрына, моладзь раз'ехалася. У вёсцы працы няма.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках