25 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зноў пачаліся пошукі «залатога цягніка» Трэцяга Рэйху

8
У Польшчы зноў пачаліся пошукі «залатога цягніка» Трэцяга Рэйху

Скарбашукальнікі ўпэўненыя, што шукаюць цягнік у правільным месцы, але трэба «капаць» глыбей.

У Польшчы зноў пачаліся пошукі «залатога цягніка». Скарбашукальнікі плануюць абследаваць тэрыторыю плошчай у 1,5 га на 65-м кіламетры чыгуначнай трасы Вроцлаў-Валбжых, паведамляе «Польскае радыё».

Яны па-ранейшаму ўпэўненыя, што цягнік, які гітлераўцы нібыта схавалі ў тунэлі ў канцы Другой сусветнай вайны, там і знаходзіцца.

Тэрыторыя меркаванага месцазнаходжання цягніка будзе правераная пры дапамозе геарадараў на 20 м у глыбіню. Мінулым летам таксама праходзілі пошукавыя работы, аднак, са слоў скарбашукальнікаў, яны даследавалі земляны пласт таўшчынёй 10 м, а цягнік можа знаходзіцца глыбей.

Гісторыя пачалося з таго, што некаторы час таму да ўладаў горада Валбжыха звярнуліся два чалавекі: грамадзянін Нямеччыны і грамадзянін Польшчы. Яны заявілі, што знайшлі цягнік, на якім пад канец вайны гітлераўцы нібыта вывозілі каштоўныя рэчы. Наўзамен таго, што пакажуць, дзе ён знаходзіцца, яны запатрабавалі гарантый, што атрымаюць 10% ад кошту грузу цягніка. Спачатку мужчыны хацелі застацца ананімнымі, а з журналістамі і гарадскімі ўладамі Валбжыху размаўлялі праз адвакатаў. Пазней стала вядома, што скарбашукальнікаў клічуць Андрэас Рыхтэр і Пётр Капар.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках