29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначылася дата старту БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Вызначылася дата старту БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Першым спаборнікам барысаўцаў у 2-м кваліфікацыйным раундзе ЛЧ стане пераможца матчу «Алашкерт» - «Санта-Калома».

Вызначыліся дата і час пачатку хатняга паядынку БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў – 2017-18, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага футбольнага клуба.

Стартавая гульня БАТЭ ў новым еўрасезоне адбудзецца на полі «Барысаў-Арэны» ў сераду, 12 ліпеня. Стартавы свісток прагучыць а 20.30.

У будучых паядынках БАТЭ не дапаможа капітан каманды Віталь Радзівонаў, які нядаўна аднавіўся пасля траўмы, але атрымаў 4-матчавую дыскваліфікацыю за грубае парушэнне правіл у супрацьстаянні з казахстанскай «Астаной» у леташняй кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Нагадаем, што першым спаборнікам БАТЭ у гэтым адборы Лігі чэмпіёнаў стане пераможца пары 1-га кваліфікацыйнага раунду «Алашкерт» (Ерэван, Арменія) - «Санта-Калома» (Андора). Гэтыя каманды памераюцца сіламі 27 чэрвеня і 4 ліпеня.

У найбліжэйшы час на сайце БАТЭ з'явіцца інфармацыя аб білетнай праграме на будучы матч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках