25 красавiка 2024, Чацвер, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Крамлі

27
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Крамлі

У Маскве адбудзецца пасяджэнне вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы».

Як паведамляе прэс-служба Крамля, у пасяджэнні ў пятніцу, 30 чэрвеня, возьмуць удзел кіраўнікі Беларусі і РФ.

Мяркуецца, што на пасяджэнні будуць падведзеныя вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін у 2016 годзе.

На парадку дня таксама значацца абмеркаванне перспектыў узаемадзеяння ў машынабудаўнічым і аграпрамысловым комплексах і пытанні, звязаныя з забеспячэннем існай дзейнасці органаў «саюзнай дзяржавы».

Акрамя таго, Пуцін і Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу, на якой абмяркуюць двухбаковыя стасункі і «актуальныя міжнародныя праблемы».

Перад пасяджэннем кіраўнікі абедзвюх дзяржаў возьмуць удзел у рабоце чацвёртага форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках