18 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне развіталіся з Гельмутам Колем

2
У Берліне развіталіся з Гельмутам Колем
ГЕЛЬМУТ КОЛЬ

На паніхідзе прысутнічалі канцлерка Ангела Мэркель, федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер і дэпутаты бундэстага.

У берлінскім саборы Святой Ядзвігі (St. Hedwigs-Kathedrale) прайшла цырымонія развітання з былым канцлерам ФРГ Гельмутам Колем (Helmut Kohl). На ёй прысутнічалі канцлерка Ангела Мэркель (Angela Merkel), прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) і шматлікія дэпутаты бундэстага, паведамляе «Нямецкая хваля».

Фота: AP

«Коль быў вялікім еўрапейцам і нямецкім патрыётам», - заявіў падчас паніхіды кіраўнік парламенцкай фракцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Фолькер Каўдэр (Volker Kauder). «Коль бачыў Еўропу мірнай і без межаў. І гэта дасягненне трэба захаваць. Мы схіляемся перад заслугамі Гельмута Коля», - дадаў Каўдэр.

Дадатковую паніхіду ў Берліне наважылі правесці таму, што многія прадстаўнікі нямецкага парламента захацелі таксама развітацца з Колем, заявілі раней у ХДС. На 1 ліпеня запланаваны еўрапейскі дзяржаўны акт развітання ў будынку Еўрапарламента ў Страсбургу, такая цырымонія пройдзе ўпершыню ў гісторыі Еўразвязу. Пасля гэтага Коль будзе пахаваны ў Шпаеры.

«Канцлер нямецкага адзінства» Гельмут Коль сканаў 16 чэрвеня ва ўзросце 87 гадоў. Ён прабыў на пасадзе канцлера 16 гадоў і 25 гадоў з'яўляўся старшынём ХДС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках