23 красавiка 2024, aўторак, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Оксфардскі слоўнік уключылі слова «пост-праўда»

У Оксфардскі слоўнік уключылі слова «пост-праўда»

Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы папоўніўся новымі фразамі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай у аўторак на сайце слоўніка.

У 2016 годзе Оксфардскі слоўнік назваў словам года выраз «пост-праўда» (post-truth), але ў слоўнік яго ўключылі толькі сёлета. Значэнне гэтага тэрміна вызначаецца як «абставіны або з'явы, пры якіх аб'ектыўныя факты становяцца менш значнымі ў працэсе фармавання грамадскай думкі, чым зварот да эмоцый і асабістых перакананняў».

Новае значэнне набыло слова «абуджэнне» (woke), цяпер яно азначае «дасведчанасць у палітычным ці культурным сэнсе». Слова «рэч» (thing) цяпер таксама значыць «сапраўдная з'ява».

Таксама ў слоўніку зафіксавалі два паняцці з жаргону рэстлераў. Адно з іх - «абцас» (heel), перайшло з крымінальнага жаргону ў спартовы і азначае «ганебнага і ненадзейнага чалавека». Антонім «абцаса» - «мордачка» (baby face, часта скарачаецца да face), гэта спартовец з дзіцячым выразам твару.

Для абазначэння нізкіх тэмператур і апісання халоднай з'явы зафіксаванае слова «балтыйскі» (Baltic), якое па сэнсе стала падобнае да слова «арктычны» (Arctic), якое ўвайшло ва ўжытак з XIX стагоддзя. Шырокае распаўсюджванне Baltic атрымала ў Шатландыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках