29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве нестыкоўкі ў словах Лукашэнкі аб супрацоўніцтве з В'етнамам

4
Дзве нестыкоўкі ў словах Лукашэнкі аб супрацоўніцтве з В'етнамам

На перамовах з прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам беларускі дыктатар сказаў шмат пазітыўнага.

Але ў дадатку на факты ўсё выглядае не так файна, піша «Салідарнасць».

- Дружалюбныя стасункі беларускага і в'етнамскага народаў...выніку паступальнага развіцця выходзяць на якасна новы ўзровень, - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На жаль, лічбаў у падмацаванне сваім словам ён не прывёў. А статыстыка ні пра які выхад на новы ўзровень не ведае. У апошнія гады тавараабарачэнне паміж краінамі паступальна падала, і ў 2016-м дасягнула найніжэйшай адзнакі за апошнія сем гадоў.

Яшчэ адна цікавая заява беларускага дыктатара:

- Да канца года ў В'етнаме плануецца стварыць супольную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ.

Дык яна ўжо даўно была створаная. На вытворчых плошчах карпарацыі ВЕАМ з 2009 года збіралі грузавікі МАЗ - з паставак машынакамплектаў.

Іншая справа, што цяпер ідзе будаўніцтва асобнага новага завода. Што цікава - на месцы рысавага поля.

Але што характэрна: 70% статутнага фонду новага прадпрыемства атрымаюць в'етнамцы. А ў іх патрабаванне: за чатыры гады лакалізаваць вытворчасць на 40% за кошт мясцовай камплектацыі, паведамляе сайт МАЗа. Гэта значыць, паступова грузавікі будуць станавіцца не беларускімі, а в'етнамскімі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках