18 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка пра кібератаку: Гэта нешта накшталт трэніроўкі з боку спецслужбаў РФ

1
Антон Герашчанка пра кібератаку: Гэта нешта накшталт трэніроўкі з боку спецслужбаў РФ
АНТОН ГЕРАШЧАНКА

Да атакі віруса-вымагальніка на ўкраінскія ўстановы могуць быць датычныя спецслужбы РФ.

Пра гэта заявіў народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту», член калегіі Міністэрства ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«Супраць Украіны была пачатая маштабная кібератака. Яна зробленая пад маскіроўкай, што гэта нібыта вірус, які вымагае ў карыстальнікаў кампутараў грошы. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта арганізаваная сістэма, нешта накшталт трэніроўкі з боку зноў жа спецыяльных службаў Расейскай Федэрацыі. Мэтай гэтай кібератакі з'яўляюцца банкі, СМІ, транспартныя камунікацыі, гэта «Укрзалізниця», «Укртелеком». Вірус на кампутары трапляў за некалькі дзён і нават тыдняў у выглядзе рассылання праз пошту рознага кшталту паведамленняў», - адзначыў ён.

Герашчанка дадаў, што сёння аб 11.00 вірус быў актываваны.

«Гэта яшчэ адзін прыклад выкарыстання кібератакі ў гібрыднай вайне супраць нашай краіны. Дзякуй богу, што фізічна ніхто не пацярпеў. Думаю, у найбліжэйшы час з дапамогай супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны, кібербяспекі Нацыянальнай паліцыі будуць выяўленыя шляхі паступлення гэтага віруса і прапанаваныя варыянты развязання гэтай праблемы», - заявіў ён.

Ва Украіне зафіксаваная маштабная кібератака, вірус-вымагальнік паралізаваў працу кампутарных сетак у банках, СМІ, гандлёвых арганізацыях і гэтак далей.

Назва віруса, якая цыркулюе ва ўкраінскіх СМІ, - Petya.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках