19 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампутарны вірус Petya.A. дабраўся да Беларусі

41
Кампутарны вірус Petya.A. дабраўся да Беларусі

Заражаныя кампутары нечакана перазагружаюцца, на экране з'яўляецца паведамленне пра тое, што файлы на жорсткіх дысках зашыфраваныя.

Кампутары дзясяткаў арганізацый ва Украіне і Расеі зазналі напад віруса-шыфравальшчыка, падобнага на WannaCry. Праблема закранула і беларускіх карыстальнікаў - пакуль вядома пра адзінкавыя выпадкі заражэнняў у нашай краіне, піша tut.by.

Украіна і Расея - сапраўдная эпідэмія

Вірус называецца Petya.A. Заражаныя кампутары нечакана перазагружаюцца, на экране з'яўляецца паведамленне пра тое, што файлы на жорсткіх дысках зашыфраваныя. Для іх расшыфроўкі нібыта патрабуецца адправіць 300 даляраў на адрас біткоін-гаманца.

КАМПУТАР ВА ЎКРАІНСКАЙ ЭНЭРГАКАМПАНІІ. ФОТА: TJOURNAL.RU

Днём 27 чэрвеня стала вядома, што вірус заразіў кампутары супрацоўнікаў сетак «Укрэнэрга» і ДТЭК - найбуйнейшых энэргетычных кампаній Украіны. Пазней хакерская атака закранула кампутары ў кабінеце міністраў Украіны, лагістычнай кампаніі «Нова пошто», «Ощадбанке», «Укртелекоме», аэрапорце «Барыспаль», кіеўскім метрапалітэне, Украінскіх чыгунках і Чарнобыльскай АЭС.

Пазней пра «магутную хакерскую атаку» на свае сэрверы распавяла расейская «Раснафта». Таксама заражэнне пацвердзілі ў расейскім офісе кампаніі Mondelez, вытворцы шакаладу Alpen Gold і Milka. Паводле звестак крыміналістычнай лабараторыі Group-IB, ад віруса пацярпелі больш за 80 кампаній у Расеі і Украіне. Украінскае выданне AIN.UA ацаніла колькасць нападаў у некалькі сотняў.

ВІРУС НА «РАСНАФЦЕ». ФОТА: VK.COM/VEDOMOSTI.RU

У Беларусі - адзінкавыя выпадкі

Атака закранула і беларусаў. У групе кампаній «Алютэх» пацвердзілі, што вірус заблакаваў усе кампутары. Паводле непацверджаных звестак, такі ж вірус заўважылі на экране кампутара ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод».

На самім заводзе распавялі, што з кампутарамі сапраўды ёсць праблема, але не змаглі ўдакладніць, якая менавіта. Паводле слоў спецыяліста, цяпер на прадпрыемстве працуюць над яе ліквідацыяй.

«Звароты, якія тычацца такіх заражэнняў, у наш адрас адзінкавыя, - паведамілі ў Нацыянальным цэнтры рэагавання на кампутарныя інцыдэнты. - Хвалі заражэння гэтым шыфравальшчыкам на тэрыторыі нашай краіны мы не назіраем».

Нагадаем, з такім прынцыпам працаваў вірус-шыфравальшчык WannaCry, які атакаваў тысячы кампутараў ва ўсім свеце ў траўні 2017 года. Максімум нападаў прыпаў на Расею, Украіну, Кітай і Індыю. У агульнай складанасці заражэнні зафіксавалі ў 150 краінах свету. Падчас эпідэміі WannaCry не было зафіксавана ніводнага пацверджанага выпадку заражэння кампутараў беларусаў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках