25 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У траўні звольнілі рэкордную за год колькасць беларусаў

4
У траўні звольнілі рэкордную за год колькасць беларусаў

Беларускія прадпрыемствы па-ранейшаму больш актыўна звальняюць, чым наймаюць.

Прадпрыемствы ў траўні звольнілі 62,6 тысячы чалавек, паведамляецца на сайце Белстата. Пры гэтым арганізацыі ўзялі на працу на 13% (ці 14,4 тысячы чалавек) менш, чым «сышло». Гэта найгоршы паказчык з траўня мінулага года, піша tut.by.

Прадпрыемствы ўжо 7 месяцаў запар больш актыўна звальняюць, чым прымаюць новых работнікаў.

Найбольш прыкметна «сышлі» у мінус у колькасці работнікаў у адукацыі, дзе звольнілі на 54,8% больш, чым прынялі.

У рэгіёнах адрозніваюцца суадносіны прынятых і звольненых на прадпрыемствах. Да прыкладу, у Менскай вобласці пазбавіліся працы на 15,7% чалавек больш, чым знайшлі новую. Берасцейская вобласць «сышла» ў мінус па гэтым паказчыку на 19,9%, Віцебская - на 14%, а Гарадзенская - на 31,6%.

Апошнім разам прадпрыемствы больш актыўна працаўладкоўвалі, чым звальнялі, у кастрычніку мінулага года.

Нагадаем, за 2016 год прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі - на 108,1 тысячы менш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках