19 красавiка 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» пакінула ў дзеянні прысуд беларускай мове на пакаваннях

13
«Палатка» пакінула ў дзеянні прысуд беларускай мове на пакаваннях
ФОТА: BYMEDIA

Вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю пра тавар.

Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», які прынялі ў «парламенце» ў першым чытанні, пакінуў норму, згодна з якой вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю аб тавары або паслузе: беларускай ці расейскай, паведамляе nn.by.

Як патлумачыла член сталай камісіі аб жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Наталля Жыбуль, пры падрыхтоўцы законапраекта «дэпутаты» кіраваліся пазіцыяй тых беларускіх вытворцаў, якія сцвярджаюць: заканадаўча замацаванае патрабаванне ўказваць інфармацыю аб таварах, паслугах і на беларускай, і на расейскай мовах пацягне істотнае падаражанне гэтых тавараў і паслуг.

Нагадаем, пытанне аб другой дзяржаўнай мове на пакаванні бурна абмяркоўвалася ў парламенце. За студзень у «палату прадстаўнікоў» прыйшло больш за 200 зваротаў, ва ўсіх адно патрабаванне - абавязаць вытворцаў пісаць інфармацыю на пакаванні на расейскай і беларускай мовах. Аднак бізнэс выступіў за тое, каб не мяняць існую норму.

- У гэтай бляшанцы кошт упаковачных матэрыялаў складае 40%, - прыводзіў у прыклад дзіцячае харчаванне першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў. - І што важна, тут склад павінен быць чытаны. Для мамы важна, чым карміць дзіця. Са спартовым харчаваннем, харчаваннем для дыябетыкаў, для цяжарных жанчын тая ж гісторыя. Чыста тэхнічна (я люблю мову) нельга будзе вырабіць гэта харчаванне з інфармацыяй на дзвюх мовах. Гэта будзе цяжка прачытаць.

У рэальнасці гэта азначае, што беларуская мова будзе адсутнічаць на большасці пакаванняў, бо стандарты Мытнага саюза патрабуюць абавязковай наяўнасці расейскай мовы. У той жа час, у адрозненне ад Казахстана, нацыянальнае заканадаўства не рэгламентуе абавязковую наяўнасць беларускай мовы на пакаванні. У выніку беларускія вытворцы знаходзяць месца для казахскіх, украінскіх надпісаў, але не знаходзяць для беларускіх.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках