24 красавiка 2024, Серада, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Празрысты рэйтынг: Дзе ў Еўропе самыя чыстыя пляжы

1
Празрысты рэйтынг: Дзе ў Еўропе самыя чыстыя пляжы

Cпіс краін, якія могуць пахваліцца самымі чыстымі і бяспечнымі пляжамі.

Каб не заспець улюбёны - ці ж раней нязведаны - пляж у дрэнным стане, ёсць сэнс перыядычна знаёміцца з вынікамі прэміі «Блакітны сцяг», якую цягам апошніх трыццаці гадоў штогод уручаюць самым чыстым і бяспечным пляжам свету.

У якія краіны папулярнай у турыстаў летняй Еўропы варта адправіцца па найлепшы пляжны адпачынак, высвятляў «РБК Стыль».

Рэкардсменам у пляжах-уладальніках «Блакітнага сцяга» ўважаецца Гішпанія - сёлета ўзнагароду атрымалі 597 пляжаў.

Другое месца займае Грэцыя: тут «Блакітным сцягам» адзначаныя 485 месцаў.

Топ-3 еўрапейскіх краін з найлепшымі пляжамі замыкае Францыя (390 месцаў).

Па празрыстую ваду і чыстае ўзбярэжжа таксама варта адправіцца ў Італію (342 пляжы).

У Партугаліі, адным з самых модных кірункаў гэтага года, «Блакітным сцягам» адзначаныя 320 пляжаў.

Данія - далёка не самы відавочны кірунак для пляжнага адпачынку: тут хутчэй прыемна сядзець на беразе і дыхаць морам, чым купацца. Тым не менш тут 225 выдатных пляжаў-уладальнікаў «Блакітнага сцяга».

Улюбёная многімі Харватыя можа пахваліцца 99 пляжамі з «Блакітным сцягам».

Яшчэ адна краіна, якая ў сувязі з пляжамі прыходзіць на розум далёка не ў першую чаргу - Ірландыя. Аднак «Блакітны сцяг» красуецца тут у 88 месцах.

Да краін з самымі чыстымі і бяспечнымі пляжамі, паводле вынікаў «Блакітнага сцяга», належыць і Вялікая Брытанія - тут можна спакойна купацца ў адной з 68 адзначаных узнагародай лакацый.

У 2017 годзе ў Расеі стала на адзін «Блакітны сцяг» больш - узнагародай уганаравалі Масандраўскі пляж у Ялце. Фігурант леташняга спісу - прыбярэжная зона «Бурштынавы» (Калінінградская вобласць) - на гэты раз прэміяй не адзначаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках