23 красавiка 2024, aўторак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гэты дзень у 1581 годзе 200 беларускіх гусар абаранілі Магілёў ад 30-ці тысячнага маскоўскага войска

13
У гэты дзень у 1581 годзе 200 беларускіх гусар абаранілі Магілёў ад 30-ці тысячнага маскоўскага войска

Гераічная абарона Магілёва падобная подзвігу трохсот спартанцаў.

У 1581 годзе маскоўскае войска на чале з Катыравым-Растоўскім М. П., Хварасцініным А. І. і іншымі ваяводамі скарысталася замірэннем паміж ваюючымі бакамі і раптам напала на ВКЛ, выбраўшы аб'ектам нападу Беларускае Падняпроўе. Колькасць маскоўскага войска ў розных крыніцах ацэньваюць ад 20 да 50 тысяч чалавек. 27 чэрвеня 1581 года маскоўскія ваяводы напалі на Магілёў. У лісце магілёўскага войта Марціна Стравінскага каралю Стэфану Баторыю паведамлялася: «Маскоўскія людзі...спалілі 6 дамоў; у пасадзе над Дняпром, які называюць слабада, таксама спалілі да 100 дамоў».

Маскоўскія войскі аблажылі магілёўскі замак, але, нягледзячы на перавагу ў сіле, яны не змаглі захапіць горад. Блізу 200 гусар цягам сямі гадзін абаранялі Магілёў ад 30-тысячнага маскоўска-татарскага войска. Абаранялі не на сценах, біліся ў чыстым полі! У вызначальны момант бою да Магілёва падышлі атрады ВКЛ на чале з Троцкім, Казаноўскім і Цемруком. Маскоўскія ваяводы аддалі загад перапраўляцца праз Дняпро. У момант пераправы літвіны нанеслі вялікія страты ворагу, шмат маскоўскіх жаўнераў было забіта і паранена.

Летапісец паведамляў: «Страшна было трупа маскоўскага глядзеці, раку Днепр сілным трупам язовішча загарадзілі, іж колка тыдняў дняпровае рыбы не ядалі і вады не піва, для вялікага гнюсу...». Пераправіўшыся на левы бераг Дняпра, маскоўскія войскі спалілі на сваім шляху ўсе вёскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках