24 красавiка 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведнік, які загінуў у Кіеве, кіраваў вызваленнем данецкага аэрапорта

11
Выведнік, які загінуў у Кіеве, кіраваў вызваленнем данецкага аэрапорта

Галоўная версія следства - «расейскі след».

Супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі мінабароны Украіны Максім Шапавал, які загінуў у выніку падрыву аўтамабіля ў Кіеве, быў камандзірам першай групы спецназа, які ў 2014 годзе вызваляў данецкі аэрапорт. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціос, піша bbc.com.

«Гэта быў баявы афіцэр з унікальнымі ведамі», - заявіў Маціос. Ён таксама паведаміў, што асноўная версія следства паводле справы аб падрыве аўтамабіля - «расейскі след».

Да расследавання справы, са слоў Маціоса, прыцягнутая «максімальная колькасць супрацоўнікаў спецслужбаў і праваахоўных органаў». Цяпер усе сябры следча-аператыўнай групы праходзяць праверку на паліграфе, адзначыў галоўны вайсковы пракурор.

Як заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў падчас экстранай нарады, Шапавал «прымаў актыўны ўдзел у абароне ўкраінскай дзяржавы ад расейскага нашэсця».

Аўтамабіль «Мэрсэдэс», у якім знаходзіўся Максім Шапавал, выбухнуў у аўторак раніцай на скрыжаванні вуліц Саломенскага і Аляксееўская ў Кіеве.

Праваахоўныя органы Украіны кваліфікавалі гэты выпадак, як тэракт. Расследаванне выбуху было перададзена галоўнай вайсковай пракуратуры краіны.

У паліцыі Кіева паведамілі, што ў выніку выбуху загінуў сам Шапавал, а таксама пацярпела дзяўчына 1990 года нараджэння. Акрамя таго, па дапамогу да медыкаў праз асколачнае раненне звярнуўся мужчына 1946 года нараджэння, які знаходзіўся недалёка ад машыны ў момант выбуху.

Агенцтва УНН сцвярджае са спасылкай на крыніцу, што Шапавал меў дачыненне да забеспячэння аховы экс-дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава, забітага ў Кіеве ў сакавіку 2017 года.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Ілля Ківа пацвердзіў, што «інфармацыя пра сувязь Шапавала з аховай забітага Вараненкава ёсць», але дадаў, што казаць пра гэта пакуль рана.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках