25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: Быў у шоку ад слоў Шуневіча

3
Крэйг Вудкрафт: Быў у шоку ад слоў Шуневіча

Экс-трэнер менскага «Дынама» распавёў, што паўплывала на яго сыход з каманды.

Былы галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт, які перабраўся ў Швейцарыю, у гутарцы з карэспандэнтам газеты «Прессбол» Сяргеем Нікалаевым прызнаўся, што здзівіўся, калі даведаўся, што кіраўнік клуба Ігар Шуневіч заявіў, што ў «Дынама» не павінна быць легіянераў.

- Ігар Шуневіч яшчэ ў траўні сказаў, што ў «Дынама» наогул не павінна быць легіянераў. Як успрынялі яго словы?

- Шчыра, быў проста ў шоку.

- У выніку вырашылі, што замежных гульцоў накшталт як будзе чатыры. Дастаткова для таго, каб каманда была канкурэнтаздольнай у КХЛ?

- Не ўпэўнены, што гэта найлепшае развязанне. У мяне трохі іншыя погляды. Легіянеры патрэбныя. У Беларусі шмат маладых талентаў, аднак для развіцця ім неабходна правільнае асяроддзе - як мага больш таварышаў, якія могуць служыць прыкладам. Замежнікі з добрым характарам і паспяховымі кар'ерамі, якія ведаюць, як правільна трэніравацца, харчавацца, ставіцца да гульні - увогуле, як правільна жыць. Моладзь вучыцца ў іх пераможнаму менталітэту. Ва ўсім свеце менавіта так поспех перадаецца ад аднаго пакалення іншаму.

- Логіку дынамаўскага кіраўніцтва разумееце?

- Шчыра? Я паважаю іх рашэнне, але логікі ў ім не ўлоўліваю. Калі ацаніць, чаго мы дасягнулі, як выступалі, як хакеісты раслі індывідуальна і калектыўна, можна прыйсці да высновы, што многія з іх зрабілі за мінулы сезон велізарны крок наперад. І гэта вынік упэўненасці ў сваіх сілах, якую хлопцы набылі, а таксама штодзённай працы на лёдзе і за яго межамі з разуменнем таго, як трэба трэніравацца, што правільна, а што не... Гэта патрабавала часу і энэргіі. А цяпер - сышло. Такое зразумець складана. Магчыма, я не валодаю ўсёй інфармацыяй...

- Закрану тэму Ніка Бэйлена. Многія сцвярджалі, што на чэмпіянаце свету яго не было праз канфлікт, які здарыўся ў вас з ім у «Дынама»

- Па-першае, у нас з Нікам не было ніякага канфлікту. Па-другое, у зборнай я не прымаў рашэнняў па складзе. Паняцця не маю, адкуль бяруцца такія пагалоскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках