20 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франтавыя «сябры» Лукашэнкі

12
Франтавыя «сябры» Лукашэнкі

У сувязі з чым з'явіліся новыя «суседзі па акопах»?

Фраза «мы гнілі ў адных акопах», не раз вымаўленая Аляксандрам Лукашэнкам, стала крылатай даўно. Як правіла, яна адрасавалася расейскаму кіраўніцтву і, супадзенне гэта ці не, гучала ў моманты чарговага абвастрэння паміж Менскам і Масквой, піша «Салідарнасць».

Фактычна, гэта спосаб выбіць новы крэдыт або саступку, калі пацалункі ў абмен на нафту перастаюць дзейнічаць.

Падзеі апошніх дзён паказалі, што ў нас з'явіліся новыя суседзі па акопа.

У панядзелак кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з кіраўніком МЗС Анголы нагадаў пра тое, што ў час вайны ў гэтай краіне асноўны кантынгент вайсковых дарадцаў у Анголе быў прадстаўлены Беларускай вайсковай акругай. У аўторак Лукашэнка расказаў прэзідэнту В'етнама пра беларусаў на в'етнамскай вайне.

Зразумела, што сустрэчы на высокім узроўні праходзілі не дзеля ўспамінаў аб агульным ваенным мінулым. Гаворка ішла аб эканамічным супрацоўніцтве. Бізнэс і трохі асабістага, каб узмацніць упэўненасць у неабходнасці купіць у нас партыю трактароў.

А што ж рэальныя ветэраны, не па чутках ведаюць, што такое франтавы акоп? Нельга сказаць, што дзяржава зусім не клапоціцца пра ветэранаў. Як нельга сказаць і аб тым, што старыя, якія прайшлі праз акопы і блакады, у нас ні ў чым не маюць патрэбы.

Праціўнікі вайсковых парадаў не стамляюцца гаварыць пра тое, што на выдзеленыя на мілітарысцкія відовішча грошы трэба выдаткаваць на патрэбы удзельнікаў вайны, што засталіся ў жывых. Але ўлады гэтую прапанову ігнаруюць, аддаючы перавагу выкарыстоўваць трагічнае мінулае адыходзячага пакалення ў сваіх мэтах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках