20 красавiка 2024, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пачалі выпрабаванне пластыру ад грыпу

У ЗША пачалі выпрабаванне пластыру ад грыпу
ФОТА: UNIVERSITY OF GEORGIA

У будучыні пластыр заменіць традыцыйныя ўколы.

У ЗША адбыўся першы этап клінічных выпрабаванняў пластыру з вакцынай супраць грыпу, які ў будучыні можа замяніць традыцыйныя ўколы. Вынаходніцтва навукоўцаў з універсітэта штата Джорджыя і ўніверсітэта Эмары можа з'явіцца ў продажы ў ЗША праз некалькі гадоў, паведамляе ВВС.

Пластыр змяшчае капсулу з вакцынай - а на тым яго баку, які прылягае да скуры, размешчаны шэрагі маленькіх іголак. Калі пластыр выкарыстоўваюць, іголкі ўводзяць вакцыну пад верхні пласт скуры і раствараюцца.

На думку распрацоўшчыкаў пластыру, ён можа дапамагчы людзям, у якіх няма магчымасці прышчапляцца традыцыйным метадам. Гэта людзі, якія пакутуюць на трыпанафобію, і маленькія дзеці, якім іголкі таксама часта не падабаюцца.

Пластыр можа дапамагчы пры масавай вакцынацыі ў бедных краінах дзякуючы таму, што можа захоўвацца практычна ў любых умовах - яго не трэба класці ў лядоўню.

Яшчэ адна перавага пластыру - адсутнасць болю пры вакцынацыі. Пластыр даследавалі на ста валанцёрах, частцы якіх паралельна зрабілі звычайныя ўколы. Уколы былі значна больш балючымі, а ў тых, хто выпрабоўваў толькі пластыр, пабочныя эфекты не выходзілі за рамкі лёгкага свербу.

«Мы можам сабе ўявіць, што ён будзе выкарыстоўвацца для вакцынацыі на даму або нават [высылацца] поштай», - кажа адна з распрацоўшчыкаў пластыру, лекарка Надзін Руфал.

Пластыр можна без небяспекі выкідваць у хатняе смецце, у адрозненне ад шпрыца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках