23 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС расказала аб заражэнні сетак беларускіх кампаній вірусам Petya

3
МУС расказала аб заражэнні сетак беларускіх кампаній вірусам Petya

З заявамі ў міліцыю ўжо звярнуліся прадстаўнікі некаторых буйных беларускіх кампаній.

Прэс-служба МУС Беларусі пацвердзіла tut.by інфармацыю аб тым, што беларускія кампаніі зазналі атаку ад віруса-вымагальніка Petya.

Як адзначылі ва ўправе «К», з заявамі ў міліцыю ўжо звярнуліся прадстаўнікі некаторых буйных беларускіх кампаній. Мэтай махляроў з'яўляецца блакаванне каштоўнай інфармацыі, у першую чаргу вірусы (напрыклад, Petya) пагражаюць фінансавым і бухгалтарскім падраздзяленням.

Заражаныя файлы дасылаюць пад выглядам рэзюмэ, фінансавых справаздач, іншай уваходнай дакументацыі або маскуюць пад архіў з дакументамі. Напраўду вірус з'яўляецца EXE-файлам, пасля запуску якога загрузіць аперацыйную сістэму немагчыма.

- Вірус-шыфравальшчык Petya з'яўляецца новым не толькі для беларускіх праваахоўнікаў, але і для ўсяго свету. Яго вывучаюць спецыялісты, і некаторыя антывірусныя праграмы распазнаюць шкодныя файлы, - адзначыў начальнік управы раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС палкоўнік міліцыі Вадзім Усціновіч. - Паколькі збор звестак, іх аналіз і мерапрыемствы для выяўлення распрацоўшчыкаў патрабуюць часу, мы настойліва раім грамадзянам не рабіць ніякіх дзеянняў, а пры з'яўленні на маніторы кампутара патрабавання «выкупу» за дэшыфроўкі звяртацца ў міліцыю.

Каб не стаць ахвярай кібер-нападаў, варта выкарыстоўваць складаныя паролі, карыстацца толькі ліцэнзійным праграмным і антывірусным забеспячэннем і стала іх абнаўляць. Пільнасць пры атрыманні паведамленняў праз электронную пошту з незнаёмых і падазроных крыніц таксама дапаможа пазбегнуць заражэння кампутара і сеткі, раяць у МУС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках