16 красавiка 2024, aўторак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Летась 1,5 тысячы беларусаў пацярпелі на вытворчасці

4
Летась 1,5 тысячы беларусаў пацярпелі на вытворчасці
Фота: bymedia

З 756 работнікаў, якія атрымалі на вытворчасці траўмы з цяжкімі наступствамі, загінулі 120 чалавек.

Такую статыстыку агучыла суддзя Вярхоўнага суда Валянціна Кулік, піша tut.by.

Са слоў суддзі, колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці са стратай працаздольнасці памяншаецца. У 2012 годзе такіх пацярпелых было 2079, а ў 2016 годзе - 1476.

У 2012 годзе з 890 цяжка пацярпелых загінулі 169, у 2016-м - 120 чалавек з 756, паведамляе Валянціна Кулік.

Летась кожны трэці з атрымаўшых траўму на вытворчасці з цяжкімі наступствамі працаваў у Менскай вобласці і Менску (140 і 129 выпадкаў).

У іншых рэгіёнах такая сітуацыя: Віцебская вобласць - 117 пацярпелых, Гомельская - 101, Берасцейская - 96, Гарадзенская - 91, Магілёўская - 82.

Валянціна Кулік адзначае, што найбольш праблемная сфера з пункту гледжання траўматызму - будаўніцтва:

- Гаворка не толькі аб недастатковым гарантаванні бяспечных умоў працы, але і пра бестурботнасць на мяжы бязладдзя, стаўленне саміх работнікаў да выканання тэхнікі бяспекі і свайго здароўя. Нават пры наяўнасці, напрыклад, каскі, страховачнага тросу і іншых прыстасаванняў для работы на вышыні некаторыя будаўнікі чамусьці не хочуць імі карыстацца. Прывяду нядаўні прыклад. Работніка на адмысловай тэхніцы адправілі разбурыць стары дом. Працэс прадугледжвае пазнанні, інструменты і пэўную праграму дзеянняў. Яму сказалі: едзь і чакай, пакуль нічога не рабі, цябе праінструктуюць. Ён прыехаў на аб'ект, але чакаць не стаў. Прыступіў да працы самастойна і...загінуў пад паваленай сцяной. На некаторых небяспечных вытворчасцях неабходныя спецыяльныя сродкі абароны. Але працаўнікі, калі працуюць, часта імі грэбуюць.

Пры гэтым статыстыка аб прафесійных захворваннях за 10 гадоў практычна не змянілася: за год выяўляецца блізу 90-100 пацярпелых ад прафзахворванняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках