29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанова Сенату: Польшча за год павінна знесці ўсе камуністычныя помнікі

9
Пастанова Сенату: Польшча за год павінна знесці ўсе камуністычныя помнікі

Сенат Польшчы без змен зацвердзіў закон аб забароне прапаганды камунізму і іншых таталітарных рэжымаў.

У чацвер, 29 чэрвеня, Сенат Польшчы прыняў закон аб забароне прапаганды камунізму і іншых таталітарных грамадстваў, на выкананне пастановы адводзіцца год.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 79 сенатараў, ніводнага голасу супраць, адзін - устрымаўся, паведамляе «Радыё Польшча».

Напрыклад, у найбліжэйшай будучыні Польшча дэкамунізуе помнікі, абеліскі, бюсты, памятныя дошкі і іншыя аб'екты, якія прапагандуюць камунізм.

Закон яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт краіны Анджэй Дуда. Ён увойдзе ў дзеянне пасля трох месяцаў з дня апублікавання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках