25 красавiка 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На базе адпачынку пад Берасцем прапануюць пагуляць у «зялёных чалавечкаў»

13
На базе адпачынку пад Берасцем прапануюць пагуляць у «зялёных чалавечкаў»
ФОТА: «БЕЛСАТ»

На сайце базы адпачынку на здымку людзі ў вайсковай форме з макетамі зброі ў руках ідуць у атаку на фоне расейскага трыкалора.

Навукова-забаўляльны цэнтр «Парк Палянка» ў 20 кіламетрах ад Берасця прапануе розныя варыянты адпачынку. Напрыклад, можна стаць піянерам або адчуць сябе «ветлівымі людзьмі».

На афіцыйным сайце базы адпачынку на здымку людзі ў вайсковай форме з макетамі зброі ў руках ідуць у атаку на фоне расейскага сцягу. «Белсат» патэлефанаваў у «Парк Палянку» і звярнуўся па каментар, але прадстаўнік парку заявіў, што гэта не зброя, а кавалак пластмасы. А пасля пытання аб расейскім сцягу кінуў слухаўку.

НАВУЧАННЕ ПЕРСАНАЛУ
АНІМАТАР БРЭЖНЕЎ
ХЛОПЕЦ У ПІЯНЕРСКІМ ГАЛЬШТУКУ І АНІМАТАР БРЭЖНЕЎ
ЛЮДЗІ Ў ВАЙСКОВАЙ ФОРМЕ З МАКЕТАМ ЗБРОІ Ў РУКАХ ІДУЦЬ У АТАКУ НА ФОНЕ РАСЕЙСКАГА СЦЯГА

Варта нагадаць, што Расея ў 2008 годзе ўвяла войскі ў Грузію, захапіўшы Паўднёвую Асецію і Абхазію, а ў 2014 акупавала Крым і пачала вайну на ўсходзе Украіны. Таму наўрад ці гульні на фоне трыкалора дарэчныя на беларускай базе, як і жарты з Брэжнева, падчас кіравання якога СССР акупаваў Чэхаславаччыну і пачаў вайну ў Афганістане.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках