19 красавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Кунцэвіч – на волі!

8
Сяргей Кунцэвіч – на волі!

Паплечнік Міколы Статкевіча, палітвязень паводле «справы патрыётаў» выйшаў з СІЗА на Валадарскага.

Сяргей Кунцэвіч выйшаў на волю з СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, кіраўнік аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч.

«Хачу падзяліцца шчаслівай навіной – Сяргей Кунцэвіч на волі! Не зламаны і яшчэ больш моцны. Жыве Беларусь!» – напісаў Мікола Статкевіч.

Сяргей Кунцэвіч – паплечнік Міколы Статкевіча ў БСДП. Ён быў затрыманы ў першай палове дня 25 сакавіка і змешчаны спачатку ў СІЗА КДБ, а пасля пераведзены на «Валадарку». Яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 293 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка масавых беспарадкаў). У машыне Кунцэвіча нібыта знайшлі «кактэйлі Молатава».

Мікола Статкевіч раней паведамляў Charter97.org, што ў СІЗА Кунцэвіча катавалі электрычным токам.

Беларускі нацыянальны кангрэс і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя неаднаразова выступалі з патрабаваннем вызваліць Сяргея Кунцэвіча, як і іншых беларускіх патрыётаў, хто трапіў за краты.

Цяпер за кратамі застаюцца 15 палітвязняў паводле «справы патрыётаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках