25 красавiка 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошнія палітвязні-патрыёты выйшлі на волю (Відэа, онлайн)

19
Апошнія палітвязні-патрыёты выйшлі на волю (Відэа, онлайн)

Апошнімі вызвалілі Віктара Мароза і Міраслава Лазоўскага.

Сёння на волю выйшаў Віктар Мароз.

Міраслаў Лазоўскі апошнім павінен быў выйсці на свабоду, ягонае месцазнаходжанне доўгі час не маглі ўсталяваць актывісты, сваякі і сябры патрыёта.

15.28

Міраслаў Лазоўскі патлумачыў сваё знікненне пасля вызвалення: спачатку яго павезлі ў Следчы камітэт, дзе выдавалі асабістыя рэчы паводле складзенага вопісу, а ўжо потым адпусцілі на волю.

15.24

Міраслава Лазоўскага выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Ён застаецца абвінавачаным паводле артыкула «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

15.20

Журналісты знайшлі Міраслава Лазоўскага каля ягонага дома.

14.06

Журналісты высветлілі, што Лазоўскага дома няма. Людзі, якія сабраліся каля следчага ізалятара, наважылі заставацца і чакаць патрыёта.

14.02

Старэйшы лейтэнант са следчага ізалятара №1 сказаў сабраным каля СІЗА, што Міраслаў Лазоўскі вызвалены ўжо 2 гадзіны таму і знаходзіцца дома. Ніна Шыдлоўская сцвярджае, што не бачыла дакументаў аб вызваленні і самога Лазоўскага, а Мароза бачыла. І таму нельга ўпэўнена казаць аб вызваленні Лазоўскага.

13.57

У апошнія хвіліны з'явілася інфармацыя, што праз 30-40 хвілін Міраслаў Лазоўскі будзе дома. Журналісты «Белсата» едуць да яго.

13.20

12.59

«Міраслава нідзе няма. Калі выйдзе і аб'явіцца, я адразу паведамлю», - напісала Ніна Шыдлоўская.

12.37

Журналістам «Белсата» ў СІЗА паведамілі, што Міраслава Лазоўскага таксама выпусцілі, але пацверджання пакуль няма. Дома яго таксама няма.

Нагадаем, што палітвязняў паводле «справы патрыётаў» выпускаюць пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні матэрыялаў следства. Абвінавачанні паводле справы «аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання» з многіх не знятыя.

Выхад патрыётаў з СІЗА на свабоду стаў магчымым у выніку таго, што актывісты Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і іншых арганізацый запатрабавалі вызваліць гэтых людзей і прызнаць іх палітвязнямі. Гэтыя патрабаванні выразна сфармулявалі такія вядомыя беларускія палітыкі, як Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, пасля чаго да іх далучылася міжнародная супольнасць.

Актывісты апазіцыі рэгулярна праводзілі акцыі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў паводле «справы патрыётаў».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках