20 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Марын Ле Пэн распачатае расследаванне пра злоўжыванні

3
Супраць Марын Ле Пэн распачатае расследаванне пра злоўжыванні
Марин Ле Пен

Абвінавачванні звязаныя з аплатай памочнікаў пракрамлёўскага палітыка са сродкаў Еўрапарламента.

Французскія ўлады абвясцілі аб пачатку афіцыйнага расследавання ў дачыненні да лідара крайне правай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн, паведамляе расейская служба BBC.

Яе падазраюць у злоўжыванні даверам.

Як паведаміў адвакат Ле Пэн, абвінавачванні звязаныя з аплатай яе памочнікаў са сродкаў Еўрапарламента. Паводле звестак французскай пракуратуры, паплечнікі Ле Пэн па партыі незаконна выдаткавалі на гэтыя мэты мільёны еўраў.

Марын Ле Пэн была адной з галоўных кандыдатак на пасаду прэзідэнта Францыі. Яна здолела выйсці ў другі тур, дзе з вялікім разрывам саступіла цэнтрысту Эмануэлю Макрону.

У лютым пракуратура Францыі вылучыла папярэднія абвінавачванні супраць паплечніка кандыдата ў прэзідэнты краіны Марын Ле Пэн. Паводле версіі следства, бізнэсовец Фрэдэрык Шатыён выдаў партыі незаконную пазыку.

Раней найбліжэйшай памочніцы лідара «Нацыянальнага фронту» Кацярын Грызе былі выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні грошай у рамках іншага расследавання.

Незадоўга да гэтага ў штабе гэтай ультраправай партыі прайшоў ператрус паводле справы аб выдаткоўванні сродкаў Еўрапарламента.

Партыя адмаўляе дачыненне да махінацый, а сама Марын Ле Пэн называе абвінавачванні «палітычна матываванымі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках