29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ будзе здымаць адбіткі пальцаў у неграмадзян Еўразвязу

5
ЕЗ будзе здымаць адбіткі пальцаў у неграмадзян Еўразвязу

У банку звестак для грамадзян з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, будуць захоўвацца фатаграфіі, адбіткі пальцаў і пашпартныя звесткі.

ЕЗ будзе збіраць разам звесткі грамадзян з трэціх краін. Новая сістэма будзе нацэленая ў першую чаргу на антытэрарыстычную барацьбу. Для гэтых мэтаў будуць рэгістравацца адбіткі пальцаў, фатаграфіі грамадзян і іх пашпартныя звесткі. Пра адпаведны пагадненні паміж прадстаўнікамі Еўрапарламента і краінамі - чальцамі ЕЗ паведамілі ў пятніцу, 30 чэрвеня, паслы дзяржаў Еўразвязу ў Брусэлі, піша «Нямецкая хваля».

Мяркуецца, што новая сістэма будзе садзейнічаць скарачэнню часу чакання пры перасячэнні афіцыйнай мяжы ЕЗ і дапаможа выяўляць выпадкі невыканання дазволенага тэрміну знаходжання ў Еўразвязе. Новаўвядзенне закране грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, нават калі яны не павінны афармляць уязныя візы, пры кароткатэрміновых паездках у Еўрапейскі Звяз - да 90 дзён.

Звесткі будуць захоўвацца цягам трох гадоў, у некаторых выпадках - да пяці гадоў. Доступ да інфармацыі атрымаюць памежныя і візавыя службы, а таксама структуры, адказныя за выдачу дазволаў на знаходжанне. У выпадку расследавання тэрарыстычных спраў ці іншых цяжкіх злачынстваў звесткі з новай базы зможа выкарыстаць і Еўрапол. Пры гэтым установы ў справах бежанцаў доступу да банка звестак не атрымаюць.

Новая сістэма яшчэ павінна прайсці фармальную працэдуру адабрэння з абодвух бакоў. Яе ўвядзенне ў дзеянне чакаецца ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках