25 красавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч: У расейцаў проста не хапае фосфару для мозгу

17
Шандаровіч: У расейцаў проста не хапае фосфару для мозгу

Рост падтрымкі прэзідэнта РФ у Расеі можна растлумачыць тым, што расейцы пачалі эканоміць на ежы.

Рост падтрымкі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна расейцамі можна растлумачыць іншым апытаннем сацыёлагаў, якія паказалі, што жыхары Расеі пачалі эканоміць на ежы. Пра гэта напісаў у Facebook расейскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч.

«Падтрымка Пуціна, паведаміў нядаўна “Левада-цэнтр”, дасягнула гістарычнага максімуму. Тлумачэнне гэтаму дзіўнаму факту таксама ляжыць у галіне сацыялогіі: “Летась 67% жыхароў Расеі пачалі эканоміць на ежы”, – паведаміў УЦВГД у гэтыя ж дні. Гэта значыць, проста не хапае фосфару для мозгу – і ўжо няма сілаў адпаўзці ад тэлевізара», – адзначыў пісьменнік.

Прыкладна дзве траціны апытаных расейцаў хацелі б бачыць Пуціна на пасадзе прэзідэнта пасля заканчэння ягонага цяперашняга тэрміну ў 2018 годзе. Пры гэтым 82% апытаных з тых рэспандэнтаў, хто дакладна пойдзе на выбары, прагаласавалі б за дзейнага расейскага лідара, сведчаць звесткі апытання «Левада-цэнтр», праведзенага з 19-га да 22 траўня 2017 года.

2 траўня, паводле звестак апытання «Левада-цэнтра», 64% апытаных расейцаў выказаліся за пераабранне Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі яшчэ на адзін тэрмін.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках