1 траўня 2024, Серада, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

22 чэрвеня ў Менску адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі

9
22 чэрвеня ў Менску адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Вызвалены ў «справе патрыётаў» паплечнік Мікалая Статкевіча заклікаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менску 22 чэрвеня а 18:00.

Мэтай акцыі будзе патрабаванне вызваліць усіх беларускіх палітвязняў.

Пра гэта актывіст Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Сяргей Кунцэвіч, які сам правёў больш за два месяцы за кратамі, напісаў у «Фэйсбуку».

- Тры дні таму я выйшаў з турмы, - гаворыцца ў звароце Сяргея Кунцэвіча. - Выйшаў, у першую чаргу, дзякуючы салідарнасці, дзякуючы ціску на рэжым, дзякуючы таму, што вы патрабавалі вызвалення палітвязняў. Я дзякую вам за падтрымку.

Нягледзячы на тое, што частка фігурантаў «справы патрыётаў» ужо на волі, за кратамі застаюцца 14 чалавек, затрыманых напярэдадні Дня Волі. Акрамя таго, у турмах знаходзяцца Дзмітрый Паліенка і Міхаіл Жамчужны. Пад пагрозай крымінальнага пераследу берасцейскія лідары вясновых пратэстаў Андрэй Шарэнда і Паліна Панасюк-Шарэнда. Вядзецца ціск на іншых актывістаў апазіцыі.

Адзіная сіла, якой баіцца рэжым, гэта - народ, гэта - усе мы. Наша салідарнасць не раз дапамагала дамагчыся вызвалення палітвязняў. Упэўнены, што так будзе і цяпер. Разам мы зможам наблізіць дзень выхаду на волю змешчаных за кратамі патрыётаў і спынім рэпрэсіі.

Лепшы спосаб прадэманстраваць нашу салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца за кратамі ў палітычных абвінавачаннях, - вулічныя акцыі.

22 чэрвеня ў Менску пройдзе сустрэча кіраўнікоў МЗС краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэты дзень выдатна падыходзіць не толькі для таго, каб звярнуцца да беларускіх уладаў, але і для таго, каб данесці інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі да нашых суседзяў.

Прапаную ў пятніцу, 22 чэрвеня, а 18:00 выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менску і патрабаваць ад рэжыму вызваліць палітвязняў і спыніць пераслед паводле палітычных матываў, а таксама заклікаць еўрапейскія краіны аказаць ціск на Лукашэнку і прымусіць яго паважаць уласны народ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках