18 красавiка 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ паабяцаў Чарнагорыі захады ў адказ праз «антырасейскую істэрыі»

23
МЗС РФ паабяцаў Чарнагорыі захады ў адказ праз «антырасейскую істэрыі»

Расейскі МЗС выступіў з заявай у сувязі з уступленнем Чарнагорыі ў NATO.

МЗС Расеі заявіў пра тое, што можа прыняць захады ў адказ супраць Чарнагорыі праз «антырасейскую істэрыю». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце расейскага МЗС, піша РБК.

Гэтая «істэрыя», са слоў прадстаўніка МЗС Расеі, «выклікае ў нас толькі шкадаванне». Ва ўстанове заявілі, што яны «звярнулі ўвагу» на «плынь дэзінфармацыі і заезджаных прапагандысцкіх клішэ на адрас Расеі з афіцыйнай Падгорыцы». Пры гэтым у МЗС не ўдакладнілі, якія канкрэтна заявы маюць на ўвазе.

«У палітыцы, як і ў фізіцы, усялякае дзеянне спараджае супрацьдзеянне», - пазначана ў паведамленні. У МЗС адзначылі, што адказнасць за пагаршэнне стасункаў паміж дзвюма краінамі нясе Чарнагорыя.

МЗС Чарнагорыі 29 траўня абвінаваціў Расею ва ўмяшанні ў палітыку краіны, у тым ліку ў пытанні ўступлення ў NATO. «Расея адкрыта ўмешваецца ў нашы ўнутраныя палітычныя пытанні, чаго мы, вядома, не ўхваляем», - сказаў міністр замежных спраў Чарнагорыі Серджан Дармановіч, паведамляла тэлерадыёкампанія RTGG. Дармановіч адзначыў, што расейская выведка «адкрыта» падтрымлівае чарнагорскую апазіцыю, якая выступае супраць ўступлення краіны ў NATO.

У адказ на гэта МЗС Расеі рэкамендаваў расейцам «двойчы падумаць», перш чым ехаць у Чарнагорыю. Са слоў прадстаўніка ўстановы Марыі Захаравай, такая рэкамендацыя зробленая ў сувязі з «нагнятаннем антырасейскай гісторыі», якая разгортваецца «на фоне агульнага рэгрэсу двухбаковых стасункаў».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках