20 красавiка 2024, Субота, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое жыхароў Баранавічаў збілі міліцыянта

98
Трое жыхароў Баранавічаў збілі міліцыянта

Участковы зрабіў заўвагу маладым людзям, якія пераходзілі вуліцу ў неналежным месцы.

Днём 2 сакавіка трое нецвярозых жыхароў Баранавічаў, 17, 18 і 20 гадоў, пераходзілі дарогу па вуліцы Войкава каля прыпынку «Сквер героя Карвата» не па пешаходным пераходзе. Участковы міліцыянт Баранавіцкага ГАУС у гэты час як раз праязджаў міма на аўтамабілі. Мужчына быў у міліцэйскай форме і на службовай машыне.

Ён спыніўся і зрабіў хлопцам заўвагу, але ў адказ пачуў нецэнзурную лаянку. Міліцыянт выйшаў з машыны, прадставіўся і запатрабаваў прайсці з ім для разгляду. Аднаго з хлопцаў ён узяў за руку. У адказ 17-гадовы падлетак кінуўся на яго, схапіў за форму і стаў біць у твар. Другі падбег ззаду і з ходу кулаком ударыў міліцыянта ў галаву.

- Двое з нападнікаў трымалі мужчыну за рукі, у той час, як трэці біў па твары, галаве, у грудзі. Тыя, якія трымалі ўчастковага за рукі, таксама сталі яго збіваць, - распавяла Intex-press Святлана Пасемка, старшая памочніца Баранавіцкага міжраённага пракурора.

У бойцы адзін з хлопцаў парваў міліцыянту форму і сарваў яму пагон.

Бойку ўбачыў кіроўца аўтобуса, які пад'язджаў да прыпынку, і выклікаў міліцыю.

Трое нападнікаў, убачыўшы групу затрымання, якая прыехала на месца бойкі, сталі ўцякаць. Аднаго з іх пацярпелы міліцыянт затрымаў. Двух іншых затрымалі міліцыянты, якія прыехалі на месца бойкі.

17-гадовы нападнік раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, махлярства і наўмыснае пашкоджанне маёмасці. 18-гадовы хлопец быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. 20-гадовы нападнік таксама раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і незаконны абарот наркотыкаў.

У судзе маладыя людзі раскаяліся і прасілі іх не пазбаўляць волі.

Усіх траіх 23 траўня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў вінаватымі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ). 18-гадовага гараджаніна суд прысудзіў да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі. Двух яго сяброў - 17-гадовага і 20-гадовага - да аднаго года пазбаўлення волі кожнага.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках